Каханне і сэкс44

Гумавая засцярога не ўратуе ад пранцаў і герпесу

Карысныя парады і цікавосткі аб прэзерватывах.

Нягледзячы на тое, што сёння большасць мужчын лічаць сябе выдатна дасведчанымі ва ўсім, што датычыць сэксуальных зносінаў, пытанняў па выкарыстанні прэзерватываў застаецца мноства.
Як іх выкарыстоўваюць, з чаго яны складаюцца, ад якіх хваробаў засцерагаюць і як іх захоўваць.

Прэзерватыў «не прапускае» СНІД!

Існуе меркаванне, што прэзерватыў не абараняе ад ВІЧ-інфекцыі, таму выкарыстоўваць яго «марна». Гэтая памылка, хутчэй за ўсё, звязаная з тым, што прэзерватыў сапраўды не здольны абараніць ад полавых інфекцый, якія закранаюць скуру, — герпес, сіфіліс, лабковы педыкулёз і інш, бо ён пакрывае не ўсю паверхню палавога органа і не можа цалкам выключыць кантакт скуры. Між тым пранцы, вошы, мяккі шанкр, генітальны герпес, востраканцовыя кандыломы, кантагіёзны малюск і іншыя такія паскудства абжываюць таксама скуру чалавека ў зонах, якія кандом не абараняе. Дый на слізістай рота яны захоўваюцца і множацца.

Аднак што да інфекцый, якія перадаюцца праз вадкасці (кроў, сперму, вагінальныя выдзяленні), то тут прэзерватыў з’яўляецца надзейным сродкам абароны, бо поры латэкса нашмат меншыя, чым малекулы таго ж ВІЧ. Натуральна з агаворкай, што прэзерватыў не пашкоджаны і выкарыстоўваецца правільна.

Фірма гарантуе…

Прэзерватывы вядомых гандлёвых марак праходзяць шматступенны кантроль якасці (у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ISO), уключаючы электронны. На гэтым этапе адбракоўваюцца вырабы, якія маюць разрывы, адтуліны, мікрапашкоджанні. «Гумавы выраб» праходзіць наступныя праверкі:

— тэст на разрыў — пры гэтым з прэзерватыва высякаецца кальцо, якое павольна расцягваецца, пакуль не разарвецца;

— тэст на аб’ём — прэзерватыў напаўняецца паветрам да моманту разрыву;

— тэст на герметычнасць — прэзерватыў напаўняюць вадой для выяўлення працёку.

Пры такой сістэме праверкі працэнт бракаванасці вельмі нізкі.

Правільнае захоўванне — гарантыя поспеху

Пры высокай ці нізкай тэмпературы, яе перападах, траплянні на ўпакоўку наўпростых сонечных прамянёў і г.д. латэкс губляе свае першапачатковыя ўласцівасці. Гэта ж адбываецца па заканчэнні тэрміну прыдатнасці прэзерватыва.

Таму, каб засцерагчы сябе, набывайце прэзерватывы толькі вядомых гандлёвых марак і ў месцах, якія маюць адпаведныя ўмовы захоўвання (аптэкі, супермаркеты, крамы пры аўтазапраўках). Тое самае датычыць выкарыстання прэзерватываў, якія некалькі месяцаў захоўваліся ў аўтамабільным «бардачку», бо розніца тэмператур там можа дасягаць 40 і больш градусаў (зімой і летам). Латэкс — матэрыял трывалы, але пры няправільным захоўванні — вельмі далікатны!

Вучыцца заўсёды варта

Значны працэнт пашкоджанняў прэзерватыва адбываецца з прычыны яго няправільнага ці неасцярожнага выкарыстання, напрыклад, калі прэзерватыў надзяваецца пасля пачатку палавога акту або здымаецца да яго заканчэння, часам прэзерватыў надзяваюць навыварат, упакоўку адкрываюць зубамі, падчас надзявання не пакідаецца «рэзервуар» для спермы, у каго-небудзь з партнёраў зроблены інтымны пірсінг і г.д.

Алергія на латэкс — не прычына не засцерагацца

Латэкс з’яўляецца самым распаўсюджаным матэрыялам для вырабу прэзерватываў, аднак прэзерватывы таксама вырабляюцца з поліўрэтану або поліізапрэну (сінтэтычнага латэксу). Гэтыя матэрыялы не змяшчаюць бялку, які прысутнічае ў натуральным латэксе і з’яўляецца прычынай узнікнення алергіі.

Акрамя таго, з прычыны некаторых асаблівасцяў многія людзі аддаюць перавагу поліўрэтанавым прэзерватывам: поліўрэтан танчэйшы за латэкс, што робіць яго менш заўважным падчас выкарыстання, лепш праводзіць цяпло, таму больш устойлівы да вонкавых уздзеянняў, не мае характэрнага паху, а таксама можа выкарыстоўвацца са змазкамі на алейнай аснове.

Дарэчы, пра змазкі

Існуе меркаванне, што прэзерватывы і розныя інтымныя гелі несумяшчальныя. Гэта не так. Адзінае што латэксны прэзерватыў не пераносіць суседства шмаравідлаў на алейнай аснове і пачынае папросту… растварацца. Так што абавязкова трэба паглядзець склад гелю, і калі ён водны ці сіліконавы — смела разнастаіць сэксуальнае жыццё!

У Савецкім Саюзе варыянтаў было няшмат

У СССР, паводле распаўсюджанай думкі, прэзерватыў называўся «гумавым вырабам нумар два». Вырабам нумар адзін называліся супрацьгазы. Усяго існавала тры тыпапамеры прэзерватываў: № 1 — найменшы, № 2 — сярэдні, № 3 — вялікі. Найбольш распаўсюджаным быў памер № 2. І іншыя тыпапамеры не заўсёды былі ў продажы. Цікава, што «вырабы нумар адзін» у прадукцыі завода таксама мелі некалькі тыпапамераў частак твару (так званых «ростаў»), якія адпавядалі пэўным анатамічным памерам галавы чалавека.

З чаго рабілі прэзерватывы нашы продкі?

Мужчынскія прэзерватывы ўжываліся яшчэ ў Старажытным Егіпце і Грэцыі. З чаго іх толькі не рабілі — з кішак, мачавога пухіра і шкураў розных жывёл. У Старажытным Рыме не грэбавалі прэзерватывамі з цягліц пераможаных ворагаў… У Кітаі яны рабіліся з нашмараванай алеем шаўковай паперы. У Японіі — з чарапашынага панцыра або рагоў (!) жывёл. У Еўропе ў ход ішоў лён, але ўсё-ткі найбольш папулярнымі былі баранавыя і авечыя кішкі. Рэвалюцыю ў вытворчасці начэпнікаў зрабіла вынаходніцтва працэсу вулканізацыі гумы ў XIX стагоддзі.

Кантрольная закупка

Перад тым як купляць прэзерватывы, уважліва вывучыце ўпакоўку: ці ёсць на ёй неабходная маркіроўка (лот, нумар партыі), ці не мінуў тэрмін прыдатнасці, ці няма слядоў ўскрывання. Вельмі асцярожна стаўцеся да пакупкі «гуматэхнічных вырабаў» у шапіках, палатках, на рынках. Не забывайце пра памер. Што б ні пісалі вытворцы, «свой» памер можна падабраць толькі эксперыментальным шляхам. Калі выраб замалы, значыць з вялікай доляй імавернасці парвецца ў самы адказны момант. Калі завялікі — можа ў той жа самы момант «пакінуць даручаную пасаду».

Бяспечны сэкс пачынаецца з… галавы

Перш чым кінуць упакоўку прэзерватываў «на ўсялякі выпадак» у бардачок або аптэчку свайго аўтамабіля, падумайце, што там ёй не месца. І не таму, што можа знайсці жонка. А таму, што тут больш чым магчымы разбуральны для латэксу перапад тэмператураў. Таксама не кладзіце ўпакоўку на падваконне, таму што там магчымае доўгае ўздзеянне наўпростых сонечных промняў.

І не трэба надзяваць «для лепшай абароны» два прэзерватывы адначасова. Такая перастрахоўка не толькі неэфектыўная, але і можа прывесці да разрыву прэзерватываў з прычыны падвышанага трэння. А калі вы настолькі баіцеся сваю партнёрку, дык, можа, і не трэба рабіць гэта менавіта з ёй, га?.. Падумайце!

Каментары4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →