Вайна33

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута», паведаміў Уладзімір Зяленскі ў Кіеве на цырымоніі ўручэнні Нацыянальнай прэміі Украіны імя Барыса Патона.

Уладзімір Зяленскі. Фота: President.gov.ua

Прэзідэнт Украіны не прывёў ніякіх падрабязнасцяў наконт тэхнічных характарыстык ракеты.

 Візуальна ракета «Рута» нагадвае «Тамагаўк». Адметныя перавагі ракеты: спалучэнне нізкага кошту, памеру карыснай нагрузкі і хуткасці, што робіць яе ідэальнай для выканання мноства місій.

Ракета «Рута»

Як піша «Украінская праўда», Зяленскі таксама паведаміў, што новая дальнабойная ракета-дрон «Паляніца», упершыню ўжытая ў баявых умовах у жніўні 2024 года, паступіла ў серыйную вытворчасць.

Раней паведамлялася пра ракету-дрон «Пекла». Паводле Зяленскага, днямі ўкраінскім сілам абароны была перададзеная першая партыя.

«Жудаснай рэальнасцю для акупантаў» назваў Зяленскі дальнабойную ракету «Няптун», паступленне якой у войскі чакаецца ў хуткім часе.

У вайне супраць Расіі, са слоў прэзідэнта Украіны, «актыўна выкарыстоўваюцца» дроны рознага прызначэння, распрацаваныя і вырабленыя ва Украіне. Яны ўжываюцца як на фронце, так і «ў варожым тыле», адзначыў Зяленскі.

Каментары3

  • Андрусь
    11.12.2024
    Гэта, канешне, цудоўна. Вось толькі пане прэзідэнтэ, гэта ўсё трэба было рабіць з 2015 года.
  • Пане прэзідэнтэ
    11.12.2024
    Андрусь, дякую! Які ж я дурны, што сам не здагадаўся! Зараз сяду ў машыну часу, мятнуся ў 2015, хуценька абяруся там прэзідэнтам ды загадаю рабіць гэта ўсё!
  • Скажыце мне,
    11.12.2024
    Пане прэзідэнтэ, а ў 2019-м чым галоўка была занятая? Цяжка было здагадацца, чаму ў 2014-2020 гадах "Южмаш" закапалі канчаткова? Высокатэхналагічны "Южмаш", каторы рабіў ракетныя рухавікі для ЗША і ЕС.
    Чаму закапалі вытворчасць гатовага ўкраінскага супертанка "Оплот"?
    Чаму мэтанакіравана дзень за днём і год за годам закопвалі ўвесь ваенна-прамысловы комплекс Украіны?
    Хто мусіў пра гэта задумацца?
    Здаецца пытанняў шмат, а адказ адзін.
    Можа прылёт "Орешніка" менавіта на "Южмаш" падкажа адказ. Як і папярэднія рэгулярныя бамбардаванні "Южмаша".

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць