Свет

Ва ўсёй Абхазіі знікла электрычнасць

На тэрыторыі ўсёй Абхазіі спыненая падача электраэнергіі. Гэта адбылося праз спыненне Інгурскай ГЭС — адзінай электрастанцыі ў краіне.

Аварыйнае спыненне адбылося з-за крытычна нізкага ўзроўню вады і яе недастатковага прытоку.

Графікі ўключэння святла для спажыўцоў у дзённы час будуць скарэкціраваны, ноччу электрычнасць па-ранейшаму будзе падавацца.

«Паведамляем Вам аб карэкціроўцы графіка працы Інгурскай ГЭС. Раней станцыя выдавала магутнасць да 160 мегават за гадзіну. У сувязі з тэхнічнымі зменамі, бягучая максімальная магутнасць складае 90 мегават у гадзіну. На падставе гэтых звестак былі ўнесеныя змены ў рэжым працы станцыі і графік падачы электраэнергіі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сацсетках кампаніі «Чарнаморэнерга».

Заходняя частка Абхазіі і сталіца Сухумі ў асноўным забяспечваюцца электраэнергіяй за кошт ператоку з Расіі. Аднак у Рэспубліцы ўсё роўна існуе дэфіцыт энергіі. З 9 снежня падача электрычнасці ажыццяўлялася толькі двойчы ў дзень, па дзве гадзіны 20 хвілін (чатыры гадзіны 40 хвілін сумарна), і ў начны час.

Згодна з новым графікам, апублікаваным пасля аварыйнага спынення, час падачы святла скароцяць дадаткова. Так, у частцы Сухумі і Піцундзе яго будуць уключаць менш чым на тры гадзіны ў дзень сумарна, піша РБК.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць