Меркаванні1616

Топ-3 нявыкананых перадвыбарчых абяцанак Лукашэнкі

«НН» параўнала абяцанні восені-2010 з рэчаіснасцю вясны-2011.

Перад выбарамі кіраўнік краіны абяцаў беларусам залатыя горы. «НН» параўнала абяцанні восені-2010 з рэчаіснасцю вясны-2011 і выявіла тры найбольш правальных з іх.

1. Умацаваць нацыянальную валюту. Будуць забяспечаная стабільнасць курсу беларускага рубля, абсалютная захаванасць прыватных укладаў, даступнасць банкаўскага крэдыту.

За тры месяцы 2011 года рубель быў дэвальваны на 7%, а банкі суседніх краін увогуле панізілі вартасць беларускай валюты на 20% і больш. У краіне назіраецца дэфіцыт валюты — набыць нават дробныя сумы ў еўра і доларах ў абменніках Беларусі надзвычай праблематычна. Насельніцтва масава пазбаўляецца ад рублёў — у банках скупляюць нават кілаграмовыя залатыя зліткі.

2. Стаць багацейшымі. Чым багацейшы чалавек — тым багацейшая краіна. За кошт росту эканомікі будзе забяспечаны пастаянны рост заработнай платы, пенсій, стыпендый, іх поўная і своечасовая выплата.

Інфляцыя ў 2011 годзе ўжо склала прыкладна 5%. Паліва двойчы даражэла на 10% ад папярэдняга кошту кожны раз. Сярэдні месячны заробак беларусаў, у пераліку на рэальны курс долара і еўра, знізіўся амаль на 15–20%.

3 Стварыць новае аблічча беларускай эканомікі. На працягу бліжэйшых пяці гадоў у краіне будзе рэалізавана не менш за 100 магутных інвестыцыйных праектаў. З’явяцца новыя галіны: касмічная, нана- і біятэхналогіі, альтэрнатыўная энергетыка і іншыя. Гэта новыя вытворчасці, новыя тэхналогіі, новыя працоўныя месцы, запатрабаваныя на рынку працы, рост экспарту. Сельская гаспадарка стане прыбытковым аграбізнэсам. Экспарт сельгаспрадуктаў будзе павялічаны больш чым у два разы — да 7 мільярдаў даляраў у год.

У рэальнасці па стане на красавік 2011 беларуская эканоміка залежыць ад мільярднага расійскага крэдыту, які дазволіць ёй пратрымацца яшчэ некалькі месяцаў на ранейшым узроўні. Адно з вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны — МАЗ — можа фактычна трапіць пад кантроль свайго галоўнага канкурэнта — расійскага КамАЗа. Замежныя інвестары масава прадаюць свой бізнэс у Беларусі. А ў сферы энэргетыкі пабудова АЭС па расійскай тэхналогіі яшчэ больш узмацніць і без таго небяспечную залежнасць ад аднаго суседа.

Каментары16

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК13

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Усе навіны →
Усе навіны

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт17

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі33

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК13

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Галоўнае
Усе навіны →