Грамадства1818

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт

Рэшта пайшла на пакупку двух аўтамабіляў.

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта БЕЛТА расказаў начальнік упраўлення кантролю жыллёва-камунальнай гаспадаркі КДК Уладзімір Бондар.

Мужчына кіраваў адразу сямю таварыстваў уласнікаў у Магілёве. Сабраныя жыхарамі грошы на капітальны рамонт ён яшчэ ў 2023 годзе патраціў на пластычныя аперацыі па павелічэнні грудзей для любімых жанчын і пакупку двух аўтамабіляў.

Дакладная сума, якую выдаткаваў на асабістыя патрэбы старшыня таварыстваў уласнікаў, не называецца. Аднак супрацоўнік КДК удакладніў, што калі ўладальнік кожнай кватэры, пералічвае штомесяц каля 10 рублёў на капрамонт, а ў доме 100 кватэр, то на рахунках сямі дамоў за 12 месяцаў магло сабрацца каля 84 тысяч рублёў, а за некалькі гадоў — ужо значная сума.

«І гэта толькі адзін выпадак, прычым ён выбіваецца з шэрагу. Але факты нямэтавага выкарыстання сродкаў, якія адлічваюцца на капітальны рамонт, не адзінкавыя.

У лепшым выпадку грошы ішлі на бягучы рамонт дома або добраўпарадкаванне тэрыторыі, куплю друкарак, бензакос і таму падобнага, неабходных для ўтрымання прыдамавой тэрыторыі. Аднак да часу капрамонту рахункі некаторых МС аказваліся «вытрыбушанымі». У той жа час у краіне доля бюджэтных сродкаў у фінансаванні капітальнага рамонту жылля складае каля 60 працэнтаў», — падкрэсліў Уладзімір Бондар.

Каментары18

  • Тутэйшы
    09.11.2024
    Ну, у чым справа? Грошы былі на капіталтьны рамонт? Дзве жанчыны задаволены капітальным рамонтам. Сабе ж ніц не рамантаваў.
  • .
    09.11.2024
    Трэш-прыклад пра грудзі прыводзіць карнік з КДК у пачатку прапагандысцкага артыкулу БелТА
    "Зачем понадобилось внести изменения в законодательство о работе товариществ собственников".

    А ўвогуле там пра тое, чаму грошы ўласнікаў на капрамонт лепш аддаваць (дарыць) на рахункі выканкамаў.
    І пра тое, як улады зараз могуць яшчэ прасцей давіць на непаслухмяныя таварыствы, гэта значыць, рабіць іх увогуле часткай уладнай вертыкалі.
    Аналагічныя, або горшыя тэхнічныя і арганізацыйныя праблемы ў дамах ЖЭС прапаганда замоўчвае.

    Рэформа заканадаўства па Таварыствах Уласнікаў прайшла ў 2023 г. як помста тым дамам, якія перашкаджалі ўладзе ў 2020-м сваімі сцягамі, дваровымі мерапрыемствамі, чатамі, салідарнасцю.
    На жаль, прайшла амаль без інфармавання ў нашых ("экстрэмісцкіх") СМІ.
    І зараз сорамна, што ў навінах пра чарговы разгром грамадскіх суполак у Беларусі Наша Ніва і Зеркало бачаць толькі маніпулятыўныя аргументы пра грудзі. За жаўцізну, не да палітыкі.
  • чатыры цыцкі
    09.11.2024
    жанчыны задаволены? угу - асабліва жонка, даведаўшыся пра палюбоўніцу і такі ж падарунак для яе
    штучныя цыцкі пэўна хацеў мужык

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3523

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна15

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну15

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3523

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць