Грамадства1212

У БРСМ сваё 25 Сакавіка

25 сакавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыць шэрагам канцэртаў па ўсім Менску.

25 сакавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыць шэрагам канцэртаў па ўсім Менску. Праўда, у арганізацыі зазначаюць, што гэтыя акцыі ня маюць ніякага дачыненьня да сьвяткаваньня Дня абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Акцыя БРСМ мае назву «За незалежную Беларусь» (па‑расейску, натуральна).

А 11‑й гадзіне на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі адчыніцца кірмаш, а 12‑й тамсама пройдзе канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў. Ля аэрапорту «Менск‑1» пройдзе фэстываль моладзевай вулічнай культуры.

Мерапрыемствы ладзіць БРСМ сумесна з аддзелам па справах моладзі Менгарвыканкаму. У БРСМ зазначаюць, што акцыя ня мае ніякага дачыненьняў да акцыі апазыцыі, «проста на вуліцы вясна, моладзь стала часьцей сустракацца, неабходна арганізаваць іх культурны досуг», — патлумачыў начальнік упраўленьня ідэалягічнай работы Менгарвыканкаму.

Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію "Хартыі'97" наступным чынам пракамэнтаваў дзеяньні ўладаў:

«Той факт, што ўлады плануюць праводзіць 25 сакавіка ў Менску мерапрыемствы пад лозунгам «За незалежную Беларусь!», на мой погляд, гаворыць пра тое, што яны часткова прызналі свята, але пакуль яшчэ не гатовыя святкаваць гэты дзень разам з народам. Наступным крокам можа стаць наданне Дню Волі статусу дзяржаўнага свята. Я заклікаю беларусаў прыйсці 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага ў Менску, каб разам адсвяткаваць Дзень Волі, прадэманстраваць гатоўнасць абараняць незалежнасць краіны, якая сёння апынулася пад пагрозай. Улада таксама павінна падумаць пра краіну, пра людзей і станоўча адказаць на прапановы Еўрапейскага Звяза пачаць у Беларусі дэмакратычныя ператварэнні. Час для гэтага прыйшоў»,

Фота Арцёма Лявы

Каментары12

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →