Навіны

Стала вядома, як будзе хадзіць гарадскі транспарт Мінска ў навагоднюю ноч

Графік руху грамадскага транспарту Мінска перабудаваны на час правядзення масавых святочных мерапрыемстваў у пераднавагодні перыяд і непасрэдна ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, паведамляе БелТА.

З 24 снежня па 7 студзеня ў перыяд з 10.00 да 22.00 павялічваецца колькасць аўтобусаў на маршруце №1. Часцей будуць хадзіць 30 і 31 снежня з 10.00 да 20.00 аўтобусы № 9Д, 22, 24, 29, 42, 43Д, 54, 60, 69, 73, 74С, 78, 85С, 90, 99, 102, 104, 112С, 113С, 121, 921; тралейбусы № 2, 6, 16, 20, 22, 27, 29, 33, 46, 60; трамваі № 1 і 3.

У навагоднюю ноч да 5.00 гараджане і госці змогуць дабрацца да месцаў святкаванняў і назад дадому на пасажырскім транспарце. З рознымі інтэрваламі будуць хадзіць аўтобусы па 26 найбольш папулярных маршрутах, даступны дзесяць тралейбусных маршрутаў (№ 3, 6, 20, 27, 29, 48, 53, 57, 62, 92) і яшчэ два трамвайныя (№ 4 і 6). Таксама з гадзінным інтэрвалам будуць хадзіць прыгарадныя аўтобусы № 343 «ДС Уручча-2 — чыгуначная ст. Калодзішчы» і паўтарагадзіннымі — № 429 «ДС Дружная — Атоліна».

Сталічны метрапалітэн 31 снежня забяспечыць інтэрвал руху цягнікоў па абедзвюх лініях з 11.00 да 20.00 — 6 хвілін, з 20.00 да 24.00 — 7-10 хвілін. Затым з паўночы і да 4.00 1 студзеня цягнікі будуць хадзіць з частатой прыкладна 6 хвілін. Уваход для пасажыраў на станцыі «Няміга», «Купалаўская» (выхад да праспекта Незалежнасці), «Кастрычніцкая», «Фрунзенская» будзе зачынены ў 4.15, на астатнія станцыі — у 4.00.

А ўжо ў 5.30 сталічная падземка пачне новы працоўны дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных21

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях5

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных21

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць