Аляксандр Лукашэнка заявіў, што журналістка Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі.
«Яна разумее, што тут яна пакутніца, а там яна нікому не патрэбна, таму яна і не паехала. Калі вы яе хочаце кудысьці забраць, заўтра ідзіце і забірайце».
Спн. Халіп пракаментавала заяву кіраўніка дзяржавы.
— Мне прапаноўваўся выезд? І персанальна Лукашэнка ці хтосьці з яго паплечнікаў, напэўна, прапанаваў, а я адмовілася? Цікава. У мяне, як у многіх журналістаў, прафесійная памяць. І калі б мне хто-небудзь што-небудзь падобнае прапанаваў, я б гэта запомніла.
Пасля таго, як Лукашэнка сказаў Яўгену Лебедзеву быццам я свабодная... Магчыма ён меў на ўвазе, што Лебедзеў павінен вывезці мяне ў багажніку.
Разумееце, мне забаронены выезд.
Калі б я ўспрыняла словы Лукашэнкі як інструкцыю да дзеяння, то даехала б хіба да Оршы, дзе мяне чакалі б ужо з кайданкамі.
І пасля тых Лукашэнкавых словаў, напэўна, месяцы два мяне шчыльна «паслі» ціхары... Нават не «паслі», а дэманстравалі, што яны тут.
Іх бачылі ўсе: суседзі, дворнік, і ўсе мне паказавалі: «Усе гэтыя машыны цябе пільнуюць». Гэта ўсё, у што выліліся неасцярожныя словы Лукашэнкі.
Не ўспрымайце словаў Лукашэнкі як словы, што маюць нейкі сэнс.
Каментары