Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Крэмль засяродзіўся на перазагрузцы сыстэмы

Увесну першы беларускі прэзыдэнт мае ўсе шанцы павіншаваць трэцяга расейскага. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Ну вось і дачакаліся ў Менску пачатку расейскага электральнага маратону. Цяпер паўгоду Крамлю будзе па вялікім рахунку не да Беларусі.

Канешне, "Газпром" прадоўжыць гнуць сваю лінію, і без чарговай маленькай вайны за газ, бадай, не абыдзецца. Зараз у беларусаў дзьве гарачыя пары — летняя бітва за хлеб і зімовая — за адносна танны газ. Нашы ўжо намякнулі, і празрыста, што па-свойму разумеюць закладзеную у дамову на чатыры гады формулу цаны на "блакітнае паліва".

Масква рана пацірала рукі, думаючы, што накінула жалезную схему вываду цаны на эўрапейскі ўзровень! У нас свае матэматыкі. І ёсьць шанцы пагандлявацца, бо з тых самых электаральных меркаваньняў драць тры скуры з братоў-беларусаў гэтым разам не рызыкнуць.

Тым болей ня пойдзе зараз Крэмль на рэзкія палітычныя рухі ў двухбаковых дачыненьнях. Хоць у іх там і кіраваная дэмакратыя, а ўсё адно трэба сканцэнтравацца, адключыць лішнія раздражняльнікі, каб і перазагрузка Думы, і апэрацыя "Пераемнік" прайшлі без сучка ды задзірынкі. Так што прагнозы нейкіх бліцкрыгаў на беларускім кірунку, што ад пачатку выглядалі на піяр, канчаткова павісаюць у паветры. І ўвесну першы беларускі прэзыдэнт мае ўсе шанцы павіншаваць трэцяга расейскага. З цяперашнім, як мы нядаўна пачулі, абмяркоўваць няма чаго:)

Для Аляксандра Лукашэнкі, бадай, няма вялікай розьніцы, хто стане наступнікам — Іваноў, Мядзьведзеў, нехта трэці… У любым выпадку гэта будзе драбнейшая фігура, чым Пуцін. І ня будзе апрыёры ціснуць на псыхіку доўгая гісторыя асабістай непрыязнасьці. Так што ў нейкім сэнсе — нават плюс. А зразаньне датацый запраграмавана так ці іначай, таму ціск — пры дапамозе найперш энергетычных вагароў — будзе плянамерна нарастаць пры любым новым гаспадары Крамля.

Аншлюс яны ўжо прапусьцілі. Будуць спрабаваць ціхай эканамічнай сапай.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы3

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя дзеці пачынаюць хадзіць пазней за іншых

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых34

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі8

Таямніца 11-га паверха: у адным з мінскіх шматпавярховікаў ёсць кватэра без суседзяў і з асабістай тэрасай3

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін3

«Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку». Беларускія прыказкі пра дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы3

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць