Грамадства55

Найменш дзесяць расійскіх дронаў сёння заляцелі ў Беларусь

Сёння як мінімум дзесяць расійскіх БПЛА парушылі паветраную прастору Беларусі, два з іх працягнулі рух у бок Украіны, піша «Флагшток». 

Паводле даных украінскага маніторынгавага канала «Рында Маніторыць», уварванне адбылося з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны: падчас масіраванай атакі Расіі на ўкраінскую тэрыторыю дроны адзін за адным групамі перасякалі мяжу Беларусі.

Як мінімум два беспілотнікі праляцелі над тэрыторыяй Радыялагічнага запаведніка і накіраваліся ў бок украінскага горада Аўруч.

У гэты дзень РФ атакавала Украіну як мінімум 479 БПЛА.

Каментары5

  • Беларус
    01.06.2025
    Як там хаты з краю, стаяць пакуль?
  • галаперыдол
    01.06.2025
    Беларус, пытанне да прыкарытных беларускіх бізнесменаў ;) вось мне сапраўды цікава - а Віктар Пракапеня чаго сароміцца сваёй крыптабіржы Дзеньгі, якая дапамагае рускім абыходзіць санкцыі праз крыптавалюту?
  • галаперыдол
    01.06.2025
    Беларус, больш за тое - смешна глядзець за што яны трымаюцца.
    Стары кволы дурань з калгасу, які нават дыхаць не можа седзячы, не тое што хадзіць ці размаўляць. Вось навошта крыпта-махлярам Пракапені і Машэнскаму гэты чалавек ва ўладзе? Можа танней ад яго пазбавіцца і будаваць бізнес легальна?

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША8

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць