Здароўе

Забаронена або абмежавана купанне ў 34 беларускіх вадаёмах

У Беларусі забаронена, прыпынена або абмежавана эксплуатацыя 34 зон адпачынку, якія не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрыям бяспекі ці іх стан не здавальняе санітарна-тэхнічным нормам, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).

З 9 па 15 жніўня спецыялісты РЦГЭіГЗ абследавалі 401 зону рэкрэацыі, на 24 з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў. Па гэтых фактах складзена сем пратаколаў у дачыненні да вінаватых службовых асоб, выдадзены два прадпісанні і 22 рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых недахопаў, накіравана 14 лістоў у мясцовыя органы выканаўчай улады і кіравання, 19 — у ведамствы. Акрамя таго, было ўзята 925 пробаў вады, з якіх 73 не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам: па мікрабіялагічных паказчыках — 53 (5,7%), па санітарна-хімічных — 20 (2,1%).

Забаронена эксплуатацыя васьмі зон адпачынку каля водных аб’ектаў: у Гомельскай вобласці — пляжы «Светач» у Светлагорску і гарадскім пасёлку Парычы, пляж санаторыя «Сярэбраныя крыніцы» ў населеным пункце Чыркавічы; у Гродзенскай вобласці — пляж ААТ «Васілішкі» на возеры ў вёсцы Гурнафель Шчучынскага раёна; у Магілёўскай вобласці — гарадскі пляж у Клімавічах, гарадскі пляж № 3 «Фарштат» на Бярэзіне ў Бабруйску, гарадскі пляж на Дняпры каля ратавальнай станцыі ў Шклове, пляж сажалкі Дрыбінскі ў гарадскім пасёлку Дрыбін.

Прыпынена эксплуатацыя 11 зон адпачынку: у Брэсцкай вобласці — пляж на рацэ Ведзьма ў Ляхавічах, пляж на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна, пляж на вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка» ў вёсцы Галаўнінцы Ляхавіцкага раёна; у Гомельскай вобласці — зона адпачынку парку «Прыдняпроўскі» ў Жлобіне; у Гродзенскай вобласці — пляж на возеры ў Шчучыне, пляж сажалкі ў вёсцы Луцкаўляны Гродзенскага раёна, пляж «Цэнтральны» і пляж ва ўрочышчы Ласосна на Нёмане ў Гродне, пляж на возеры Кань-Белае ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна, пляж на возеры Юбілейнае ў Гродне; у Магілёўскай вобласці — гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве.

Яшчэ ў 15 зонах адпачынку абмежавана купанне дзяцей: у Гомелі — зоны рэкрэацыі на Цэнтральным, Заходнім і Навабеліцкім пляжах, на вадаёме гарадскога пасёлка Касцюкоўка Чыгуначнага раёна, на возеры Любенскае, на каскадзе азёр па вуліцы Броўкі ў Цэнтральным раёне; у Гомельскай вобласці — пляж на рацэ Ведрыч у Рэчыцы, зона адпачынку на Дняпры ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву ў Жлобіне, зона адпачынку на возеры Вірскае ў Жлобіне; у Гродзенскай вобласці — пляж на возеры Малочнае ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна; у Мінскай вобласці — пляж зоны адпачынку «Заслаўскія сажалкі» ў Мінскім раёне, дзіцячы пляж на Салігорскім вадасховішчы ў Салігорскім раёне, зона адпачынку ў гарадскім пасёлку Старобін Салігорскага раёна, пляж на рацэ Случ у Слуцкім раёне і пляж на вадасховішчы Рудня там жа.

Каментары

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць