Гісторыя33

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны

Гэта бясцэнная крыніца інфармацыі пра рэлігійнае і свецкае жыццё ваколіц Горадні ў XIX стагоддзі.

7‑га сакавіка ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы рукапісны архіў першай паловы XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі недалёка ад Горадні. Гэта вельмі каштоўная крыніца інфармацыі пра тагачаснае канфесійнае і свецкае жыццё рэгіёна.

Гаворка пра так званы капіярый — рукапісны зборнік службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах, што ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці.

У зборніку захаваліся распараджэнні свецкіх і касцёльных уладаў, звесткі пра жыццё парафіі і мясцовай супольнасці, трапляюцца прозвішчы мясцовых жыхароў, сустракаюцца згадкі пра метрычныя акты, асобныя сямейныя гісторыі, нататкі пра вакцынацыю ад воспы, будаўніцтва касцёла і шмат іншага.

Большасць запісаў належыць настаяцелю парафіі і гарадзенскаму дэкану Міхалу Сезянеўскаму (1784—1850). Яны вяліся цягам 14 гадоў і датуюцца першай паловай XIX стагоддзя.

«Амаль штодзень недзе ў свеце прадаюцца калекцыйныя рэчы, звязаныя з Беларуссю. Але сустрэць у продажы каштоўнасць, вывезеную з беларускай тэрыторыі, звязаную з ёй зместам і праз паходжанне, калі да таго ж месца ўзнікнення дакладна вядомае, — гэта сапраўдная рэдкасць», — кажа кіраўнік ініцыятывы Maldzis Павел Мацукевіч.

Рукапісная кніга была набытая на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага.

У будучыні кніга ў якасці грамадскага падарунка вернецца на сваё месца — у парафію імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

«У гэтай гісторыі, як і ў іншых праектах нашай ініцыятывы, важна, што знайшоўся беларус, які прафінансаваў выкуп рукапісу, каб гэты архіў не трапіў у прыватныя калекцыі, а вярнуўся ў Беларусь у якасці грамадскага падарунка», — сказаў апякун ініцыятывы MALDZIS Рыгор Астапеня.

У найбліжэйшых планах MALDZIS — алічбаванне рукапіснага зборніка, каб зрабіць яго дасяжным для ўсіх зацікаўленых гісторыкаў і краязнаўцаў.

Падтрымаць MALDZIS можна тут.

Каментары3

  • Якое няведаньне
    09.03.2026
    "У будучыні кніга ў якасці грамадскага падарунка вернецца на сваё месца — у парафію"

    Якое няведаньне рэчаіснасьці. 90% папоў, што праваслаўных, што каталіцкіх - не да справы нейкія старыя паперы. Усё гніе. Даведайцеся, як ракаўскі ксёндз загадаў выкінуць мэтрычныя кнігі. Добра, што знайшліся парафіяне, што алічбавалі.

    У НГА у Гародне трэба перадаваць.
  • Впван
    09.03.2026
    В рб такое не надо вести. До тех пор пока рб часть империи.
  • Ну
    10.03.2026
    "Рукапісная кніга была набытая на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага."
    Да гэтага таксамака працы Драздовіча (калі не памыляюся) былі набытыя на сродкі групы мецэнатаў. Да гэтага таксама.
    Паважаныя сябры ініцыятывы Малдзіс, патлумачце, калі ласка, куды сыходзяць сродкі звычайных беларусаў, такіх, як я? Тых, хто данаціць штомесяц нейкую суму і застаецца ноўнэймам.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць