Нерухомасць

У Мінску прадаюць студыю з рамонтам танней за 35 тысяч долараў. Чаму такая цана?

Гэтая студыя ў Чыжоўцы — самая танная з усіх, што прадаюцца цяпер у Мінску. У ёй зроблены рамонт — праведзены новыя камунікацыі, электраправодка, вентыляцыя. Але ёсць нюансы, піша Realt.

Дзевяціпавярховая панэлька 1977 года знаходзіцца па адрасе Убарэвіча, 148 корпус 2. Гэта Чыжоўка-2 побач з праездам Галадзеда каля МКАД.

Да аўтобуснага прыпынку — менш за 200 метраў.

Памяшканне знаходзіцца на першым паверсе. Уваход — з пад’езда. Агульная плошча — 11,8 квадрата.

Тут усталявана невялікая кухня і стаіць канапа. На кухні ёсць партатыўная электрапліта. Падключана пральная машына. Арганізаваны асобны санвузел — душавая і ўнітаз. На падлозе ўсюды ляжыць плітка. Праведзенае оптавалакно.

У агенцтве, якое займаецца продажам, абяцаюць пры неабходнасці дапамагчы вывесці памяшканне ў жылы фонд. Пакуль гэта адміністрацыйнае памяшканне, прапісацца тут не атрымаецца.

Але выкарыстоўваць для сябе ці здаваць у арэнду можна. Цяпер кватэру-офіс здаюць за 250 долараў у месяц.

Цана студыі — 34 900 долараў, а квадрата — 2 958 долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць