Грамадства

У Беларусі распачатая чарговая справа ў дачыненні да незалежнага журналіста за працу без акрэдытацыі

 Чарговая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі распачатая ў дачыненні да журналіста ў Гродне.

Як паведамляе прэс-служба РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ), журналіст Андрэй Мялешка атрымаў паведамленне з суда Гродзенскай вобласці. У лісце за подпісам старшыні суда паведамляецца, што справа ў дачыненні да Мялешкі распачатая на падставе ч. 2 арт. 22.9 КоАП (парушэнне парадку вырабу і распаўсюджвання прадукцыі СМІ) і накіраваная на разгляд у суд Гродзенскага раёна. Адпаведнае паведамленне накіраванае таксама ва ўпраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Гродна, дзе прапісаны журналіст.

Мялешка не ведае, за якое парушэнне яго хочуць прыцягнуць да адказнасці, бо пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні складалі без яго ўдзелу.

Як адзначае прэс-служба БАЖ, сёлета гэта ўжо дзявяты выпадак прыцягнення журналіста да адказнасці за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі. На працягу года падобныя справы вяліся ў дачыненні да членаў БАЖ Алеся Дзянісава (штраф), Алеся Залеўскага (штраф), Аляксандра Буракова (адна справа за сюжэт на тэлеканале «Белсат», вынік пакуль невядомы, другая — за матэрыял на сайце радыёстанцыі «Нямецкая хваля», пасяджэнне 30 верасня), Віталя Сямашкі (справа закрытая), Марыны Малчанавай (штраф) і самога Андрэя Мялешкі (штраф).

Акрамя таго, шасцёра журналістаў сёлета атрымалі папярэджанні пракуратуры за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Міжнародныя арганізацыі даўно заклікаюць улады Беларусі адмяніць «анахранічны парадак акрэдытацыі, які парушае правы на доступ да інфармацыі».

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч, якая наведвала Мінск 15—16 верасня гэтага года, акцэнтавала ўвагу на неабходнасці адмены абавязковай акрэдытацыі журналістаў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой запатрабавала ад дзяржаўных органаў і службовых асоб спыніць адміністрацыйны пераслед і націск на журналістаў-фрылансераў у сувязі з размяшчэннем імі матэрыялаў у замежных СМІ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?6

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Аляксандра Чарняўская

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава2

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска2

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем2

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м6

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам1

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?6

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць