Вулічны Wi-Fi у Беларусі застаецца платным і толькі па пашпарце, але працэдура доступу да яго спрошчаная.

«Белтэлекам» прадставіў тарыф без абаненцкай платы для «вулічных» Wi-Fi-сетак. Абанент «Папаўняльнай карты Wi-Fi» будзе плаціць 9,6 рублі за 1 Мб — каля 10 тысяч за гігабайт.
Абанент папаўняе рахунак толькі тады, калі гэта неабходна, рэгулярная абаненцкая плата не здымаецца, а грошы не «згараюць». Лагін і пароль карыстальніка захоўваюцца.
Wi-Fi-сеткі «Белтэлекама» можна знайсці хіба ў кожным горадзе Беларусі — многія мадэмы абанентаў byfly паралельна выконваюць функцыю пункту доступу публічнага Wi-Fi.
Падключыць папаўняльную карту можна ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам». З 20 лютага па 9 сакавіка аператар дорыць 1 Гб бясплатнага трафіку, што будзе даступны цягам 6 месяцаў з моманту падключэння.
Іншымі спосабамі падключэння да публічнага Wi-Fi у Беларусі ёсць карткі пахвіліннага доступу і замова паслугі праз SMS-паведамленне ў аператараў МТС і velcom.
-
Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку
-
Samsung збіраецца паставіць на смартфонах яшчэ адзін штучны інтэлект, акрамя Gemini
-
«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць
Каментары