Здарэнні22

Цяжарная мінчанка затрыманая па падазрэнні ў крадзяжы ў сацыяльным цэнтры

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрыманая 35-гадовая жыхарка сталіцы, якая знаходзілася на дзявятым месяцы цяжарнасці. Яна падазраецца ва ўчыненні крадзяжу з сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у сацыяльна-педагагічны цэнтр цяжарная жанчына звярнулася па кансультацыю наконт магчымасці зняцця ранейшай судзімасці за крадзеж. Пасля абмеркавання прававых пытанняў, з улікам яе становішча, будучай маці прапанавалі паглядзець гуманітарную дапамогу для таго, каб выбраць патрэбныя ёй рэчы.

Каб не перашкаджаць, работнік цэнтра выйшла з кабінета. Калі яна вярнулася праз чвэрць гадзіны, у кабінеце ўжо нікога не было. Практычна адразу супрацоўніца цэнтра выявіла знікненне з яе сумачкі кашалька. У ім было 210 долараў ЗША, 800 тыс. рублёў і банкаўскія карткі.

Падчас правядзення вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку падазроная ў крадзяжы была затрыманая. Яна прызналася, што забрала грошы, а кашалёк выкінула. Пры гэтым частка грошай была ўжо патрачаная, а кашалёк знайшоўся ў кантэйнеры для смецця. 

У дачыненні да падазронай распачатая крымінальная справа за крадзеж. Ёй пагражае пазбаўленне волі да 4 гадоў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць