Афіша11

На канцэрт Вольскага на плошчы Свабоды прадаюць толькі 80 квіткоў

19 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 адбудзецца апошні канцэрт фіналістаў конкурсу, у якім выступяць Leibonik, Фёдар Жывалеўскі з гуртом «Голая манашка» і Віктар Лупасін. Адмысловым госьцем будзе Лявон Вольскі!

Легальных канцэртаў у Менску Лявон Вольскі не даваў больш за два гады — музыка апошнім часам выступае альбо на закрытых вечарынах, альбо на спантанных акцыях — варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе ці проста ў полі ў мікрараёне Сухарава. На выступ музыкі на канцэрце «Засьпявай 3.0» менскія ідэолягі выдалі гастрольнае пасьведчаньне. Адмыслова дзеля такой нагоды Tuzin.fm склаў кампіляцыю, у якую ўвайшлі песьні Лявона Вольскага, якія былі прэзэнтаваныя на Tuzin.fm, а таксама тыя творы, якія ўвайшлі ў апытаньне «100 найвялікшых беларускіх песень».

У гэты вечар гледачоў таксама чакае выступ гурта Leibonik, які прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавэр». Уладальнікі тытулу «Адкрыцьцё году» ў беларускай музыцы (2014) перасьпявалі акурат песьню Лявона Вольскага з часоў гурту «Мроя» — «Я рок-музыкант». «Мы абралі для выкананьня твор, на якім вырасьлі самі і які шмат у чым для нас зьяўляецца ўзорам клясычнага беларускага року. Спадзяемся, Лявон Артуравіч не пакрыўдзіцца на нашу вольную інтэрпрэтацыю», — кажа Сяргей Башлыкевіч, які адмыслова да гэтай вэрсіі дапісаў свой куплет. Сярод найлепшых яе назвалі сябры журыСяргей Балахонаў і Віталь Рыжкоў.

У канцэрце таксама возьме фаварыт у намінацыі «Сьпяваная паэзія» Фёдар Жывалеўскі, які паклаў на музыку верш Зьмітра Вішнёва «Танец-фрык». «Музычная стылістыка песьні — найбліжэйшая да апошніх аўтарскіх песень з новага рэпэртуару майго гурта «Голая манашка», — распавядае Фёдар. — Ідэя трэку — у раскрыцьці сучаснай беларускай паэзіі ад адмыслоўцаў літаратурнага пэрформансу для шырокай аўдыторыі». У ліку найлепшых гэтую песьню назвалі сябры журы Ўладзь Лянкевіч і Алег Хаменка.

Трэцім фіналістам, які выступіць у гэты вечар будзе Віктар Лупасін — выканаўца ў арыгінальным жанры, які ён сам вызначае як «дэтанальны чылаўт». Ён трапіў у фінал у намінацыі «Замежны пераклад» зь беларускім пераасэнсаваньнем «Bohemian Rhapsody» гурту Queen. Песьню сярод найлепшых назвалі ў прыватнасьці Андрэй Хадановіч і Ганна Янкута.

За ўсіх фіналістаў конкурсу можна таксама прагаласаваць на сайце Talaka.by, дзе ідзе вызначэньне найлепшага на меркаваньне народнага журы.

Весьці канцэрт «Засьпявай 3.0» будзе Алег Хаменка. У продажы толькі 80 квіткоў — 20 месцаў за столікамі і 60 на танцпляц.

НАБЫЦЬ КВІТКІ

УВАГА! У ВЫПАДКУ ЗАБАРОНЫ КАНЦЭРТУ, НАБЫТЫ КВІТОК БУДЗЕ ДЗЕЙНІЧАЦЬ ЯК СЭРТЫФІКАТ НА ПАКУПКУ Ў КРАМЕ SYMBAL.BY

19.08. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19.00—22.00. Лявон Вольскі + фіналісты «Заспявай 3.0»: Leibonk, Фёдар Жывалеўскі, Віктар Лупасін. Кошт квіткоў: 20 руб. (папярэдне, танцпляц), 25 руб. (папярэдне, месца за столікам). Інфа: +375 29 687-20-93.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць