Грамадства4141

Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне Дня Волі

Фота Сяргея Гудзіліна

Адзін з заяўнікаў шэсця на Дзень Волі, сябра «За Свабоду» Аляксандр Русевіч атрымаў сёння адказ з Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба руху.

У гарвыканкаме прызнаюць, што 6 студзеня атрымалі ліст пад назвай «Абавязальніцтвы па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства (дэманстрацыі), аднак заяўляюць, што «ліст не ўтрымлівае заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства і інфармацыі, якая прадугледжаная для такіх зваротаў у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах».

«Звяртаем увагу, што вамі парушаны арт. 8 Закона, у адпаведнасці з якім арганізатары масавага мерапрыемства, а таксама іншыя асобы да атрымання дазволу на яго правядзенне не маюць права аб’яўляць у СМІ, глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт альбо іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і даце яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плакаты і іншыя матэрыялы», — сказана ў адказе Мінгарвыканкаме.

Па дадзеных чыноўнікаў, у сувязі з гэтым «станоўча вырашыць разглядаемае пытанне не ўяўляецца магчымым».

У сваю чаргу заяўнікі заяўляюць, што перадалі ўвесь пакет дакументаў уладам. 6 студзеня заяўку і абавязацельствы заяўнікаў перадаў у выканкам Ягор Віняцкі.

«Мінгарвыканкам, хутчэй за ўсё «згубіў» дакументы адмыслова. Гэтая сітуацыя магла здарыцца таму, што чыноўнікі апошнім часам пазбягаюць кантактаваць з заяўнікамі непасрэдна і прапануюць пакідаць дакументы у агульнай скрыні ля ўваходу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, сёння, у 15.00, адбудзецца пасяджэнне аргкаму па правядзенню Дня Волі, дзе будзе прынятае рашэнне наконт адказу з Мінгарвыканкама.

Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30.

Арганізатары прапанавалі Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны. Сярод заяўнікаў прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ і БХД.

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу6

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу6

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць