Грамадства

У Мінску 1 чэрвеня абмяжуюць рух у цэнтры горада

У нядзелю, 1 чэрвеня, у цэнтры Мінска будуць абмежаванні руху транспарту з-за правядзення міжнароднага трыятлоннага фестывалю Ironstar Minsk. Як паведамляе сталічная ДАІ, перакрыцці закрануць асноўныя вуліцы ў першай палове дня.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

З 7:50 да 12:10 рух абмяжуюць па цотным баку праспекта Пераможцаў — ад вуліцы Паркавай да вуліцы Ратамскай, а таксама на з’ездзе з МКАД.

З 7:50 да 13:10 будзе абмежаваны рух:

  • па праспекце Пераможцаў (ад вуліцы Ратамскай да вуліцы Леніна);
  • па вуліцы Леніна (ад праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці);
  • па праспекце Незалежнасці (ад Бабруйскай да плошчы Перамогі, уключаючы кальцавую развязку);
  • а таксама па праспекце Машэрава (ад Пераможцаў да вуліцы Даўмана).

У межах фестывалю адбудуцца трыятлонныя спаборніцтвы на дзвюх дыстанцыях: Ironstar (плаванне — 1,9 км, велагонка — 90 км, бег — 21 км) і Olympic (плаванне — 1,5 км, велагонка — 40 км, бег — 10 км).

Плаванне пройдзе на Мінскім моры, велагонка — па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, а бег — у парку Перамогі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць