Улада6767

Пуцін: Нафтагазавы канфлікт вырашым за 10 дзён. Лукашэнка: Беларусь і Расія дамовіліся пра супольныя дзеянні ў сферы бяспекі

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным 3 красавіка. Фота з сайта прэзідэнта РФ.
Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам 3 красавіка. Фота з сайта прэзідэнта РФ.

Нафтагазавая спрэчка Беларусі і Расіі будзе вырашана на працягу бліжэйшых дзесяці дзён. Аб гэтым сёння ў Санкт-Пецярбургу дамовіліся прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

— Мы вызначылі схему, пры якой мы захоўваем нашы падыходы і збліжаем нашы пазіцыі па цэнах. Мы знайшлі магчымасць узаемных саступак і дамовіліся аб тым, як будзем працаваць у гэтай сферы не толькі ў гэтым годзе, 2018—2019 гадах, - сказаў па выніках сустрэчы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнты таксама пацвердзілі сваё імкненне да ліпеня 2019-га стварыць асноватворныя правілы па стварэнні адзінага рынку электраэнергіі, а да канца гэтага года — па стварэнні адзінага рынку газу. Ён павінен запрацаваць у 2024 годзе.

Акрамя нафты і газу, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі супрацоўніцтва ў прамысловасці, касмічнай сферы і сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін гаварылі пра санкцыі Рассельгаснагляду ў дачыненні да беларускіх вытворцаў прадуктаў харчавання.

— Я папрасіў урад Расійскай Федэрацыі, каб на гэтым тыдні нашы спецыялісты выехалі ў Беларусь і прапрацавалі ўсе пытанні з калегамі на адпаведных прадпрыемствах, у дачыненні да якіх паўсталі нейкія сумневы з пункту гледжання захавання нашых фітасанітарных нормаў, — сказаў расійскі прэзідэнт. — Я думаю, што гэтыя пытанні, якія вырашаюцца ў ходзе практычнай сумеснай працы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас выніковай заявы некалькі разоў паўтарылі, што «паміж нашымі краінамі не засталося нявырашаных пытанняў».

— Вядома, дрэнна, што прэзідэнтам даводзіцца ўмешвацца ў праблемы не нашага ўзроўню. Але на сёння ў нас не засталося нявырашаных пытанняў. Больш за тое, мы змаглі зазірнуць у будучыню функцыянавання нашых эканомік, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Уладзіміру Пуціну за тое, што Расія пайшла на рэфінансаванне крэдытнай запазычанасці Беларусі ў гэтым годзе.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў у Санкт-Пецярбургу ў фармаце сам-насам працягвалася каля 3,5 гадзін, а потым на працягу паўтары гадзіны працягвалася ў пашыраным фармаце.

Беларусь і Расія дамовіліся аб сумесных дзеяннях у сферы бяспекі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары67

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю44

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць