Эканоміка1818

Belarus Digest: Адсутнасць доступу да мора падрывае беларускі суверэнітэт

18 студзеня літоўскія ўлады паведамілі, што праз Клайпедскі порт была перавезена рэкордная колькасць грузаў. Гэта здарылася ў першую чаргу за кошт беларускіх кампаній, якія, нягледзячы на ціск Масквы, працягваюць выкарыстоўваць пераважна парты краін Балтыі, а не расійскія. Хаця беларускія ўлады і абяцаюць перанакіраваць частку грузаў на расійскія парты, наша краіна працягвае арыентавацца на марскія шляхі краін Балтыі. Belarus Digest разбіралася, як адсутнасць доступу да мора і палітычныя гульні суседніх краін падрываюць суверэнітэт Беларусі.

20 студзеня беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка прадказаў, што Беларусь перанакіруе 1 мільён тон нафтапрадуктаў з балтыйскіх партоў на расійскія. Але нават калі гэты прагноз ажыццявіцца, такія аб’ёмы паставак наўрад ці могуць кагосьці ўразіць, бо гэта кропля ў моры ў параўнанні з пастаўкамі праз балтыйскія парты.

Зразумела, што Расія зацікаўленая ў тым, каб пераразмеркаваць транспартныя патокі беларускіх нафтапрадуктаў, але яе рэсурсы абмежаваныя, нават каб прымусіць Беларусь пераарыентавацца на расійскія парты. Расійская чыгунка кожны год можа перавозіць не больш за 5 мільёнаў тон беларускіх нафтапрадуктаў. Не выгадна гэта і нашай краіне — сабекошт транспарціроўкі адной тоны нафтапрадуктаў праз балтыйскія парты вагаецца ад 6 да 8 долараў, у той час як праз расійскія парты кошт можа дасягаць 18 долараў.

Але часткова дыверсіфікаваць транспартныя шляхі Беларусь усё ж хоча, хаця пра поўную адмову ад Клайпеды гаворка не ідзе. Літва актыўна крытыкуе Беларусь за будаўніцтва атамнай электрастанцыі, таму размовы пра магчымае змяншэнне паставак нафтапрадуктаў праз Клайпеду можа зрабіць Літву больш згодлівай.

Апошнія некалькі гадоў Беларусь пашырала сваю прысутнасць у літоўскіх і латвійскіх партах. У 2013 годзе «Беларуськалій» выкупіў 30% тэрмінала клайпедскага порта. Стала вядома і пра сакрэтныя дамоўленасці «Нафтана» і Рыжскага порта. Цалкам відавочна, што такая актыўнасць будзе непакоіць Расію.

У якасці альтэрнатывы Беларусь спрабавала знайсці іншыя варыянты, перш за ўсё парты Гданьска і Адэсы. Хутчэй за ўсё, гэтыя спробы былі правальнымі. Не так даўно стала вядома пра закрыццё беларускіх консульстваў у гэтых гарадах — наўрад ці гэта проста супадзенне.

Такім чынам, Беларусь застаецца ва ўразлівым становішчы: у супрацоўніцтве з Польшчай і Украінай у марскіх перавозках прагрэсу няма, а пастаўкі праз балтыйскія парты застаюцца нестабільнымі. Без рэгіянальнай кааперацыі і дыверсіфікацыі гандлю беларускі суверэнітэт будзе і далей знаходзіцца ва ўразлівым становішчы.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя дзеці пачынаюць хадзіць пазней за іншых

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых34

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі8

Таямніца 11-га паверха: у адным з мінскіх шматпавярховікаў ёсць кватэра без суседзяў і з асабістай тэрасай3

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць