Грамадства1111

У продажы з'явіліся падазрона танныя ўчасткі пад Мінскам: новы від разводу?

«Прыглядаю сабе ўчастак пад будаўніцтва дома, унутры другой кальцавой. Рэгулярна вывучаю аб'явы. І знайшоў ідэальную — 15 сотак за 8 кіламетраў ад Мінска, усяго за 12 тысяч даляраў. Але надзел аказаўся не без сюрпрызу. Увогуле, здаецца, новы від разводаў з'явіўся», — распавёў чытач партала TUT.BY Аляксей.

Аляксей кажа, што стэлефанаваўся з чалавекам, які назваўся Вадзімам, уладальнікам участка. Той з ходу прапанаваў ехаць глядзець і ўжо там абмяркоўваць нюансы.

— Ужывую надзел выглядаў шыкоўна — на краі маляўнічай вёсачкі, абнесены агароджай, роўны, квадратны. Я пытаюся ў Вадзіма: а абцяжаранні якія па ўчастку? Можа, выдаваўся як тым, хто жыве ў нястачы? Не, кажа, вось бабулін дом, у спадчыну застаўся, і два ўчасткі да яго ў прыватнай уласнасці. Пытаюся ўжо ў лоб: дык у чым падвох? Ён кажа: ну, ёсць невялікая тонкасць, гэтыя соткі пазначаныя як для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Але гэта ж не бяда, маўляў, ты ж чытаў — вакол вёсак будуць наразаць участкі на аўкцыёны — пад шумок і зменіш мэтавае прызначэнне ўчастка.

Аляксей кажа, што Вадзім быў абаяльны.

— Расказваў пра сувязі ў райвыканкаме і сельсавеце і што «пытанне змены мэтавага прызначэння ўчастка вырашальнае, усюды ж свае людзі». Абяцаў зніжку, падтрымку пры пераафармленні ўчастка. Увогуле, балбатаў як тыповы махляр. Я адмовіўся, а потым усе яго аб'явы выпарыліся. Ці то знайшоў наіўнага, ці то знайшлі ўправу на яго самога.

Што такое ўчастак пад АПГ?

— Зямельныя ўчасткі пад вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі прызначаныя для вырошчвання пладова-ягадных насаджэнняў, вырошчвання сельскагаспадарчых культур, а таксама размяшчэння пабудоў для складавання інвентара і захоўвання ўраджаю, — патлумачыла эксперт групы кампаній «Твая сталіца». — Узвядзенне пабудоў жылога прызначэння на такіх участках не дазваляецца.

У заканадаўстве сказана, што «грамадзяне, якія ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, маюць права ўзводзіць у вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку гаспадарчыя будынкі і збудаванні, неабходныя для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні земляў».

Прадаваць і купляць ўчасткі пад АПГ законам не забаронена.

Пабудаваць можна хлеў. І жыць у хляве

У рыэлтарскіх базах мы знайшлі яшчэ некалькі аб'яў аб продажы участкаў пад АПГ. Але рыэлтары адразу і сумленна папярэджваюць: калі вы пабудуеце на такім участку хату, вы яе не зможаце зарэгістраваць. Усё, што будзе тут пабудавана, аўтаматычна — гаспабудова. Акрамя таго, каб купіць гэты ўчастак, трэба зарэгістравацца ў гэтай вёсцы (ці ў суседняй, галоўнае, каб яна адносілася да гэтага ж сельсавета).

У тэорыі, калі пабудуеце домік і паселіцеся там, зносіць вас не прыедуць. Чалавек жа мае права пастаянна жыць хоць у будцы, хоць у хляве, хоць на вуліцы на кардонцы.

Рыэлтары ўспамінаюць: яшчэ да 2014-га заканадаўства дазваляла ў асаблівых выпадках мяняць мэтавае прызначэнне такіх надзелаў. І ў тэорыі заканадаўства можа яшчэ раз змяніцца. Але на тэорыю лепш не разлічваць.

Увогуле, чытач Аляксей мае рацыю збольшага: продаж участка пад АПГ, запакаваны ў абяцанні, што можна будзе пабудаваны там дом зарэгістраваць, — гэта падман. А вось сам продаж — цалкам законны.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам12

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам12

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць