Улада4747

Лукашэнка: Я схільны думаць, што прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка

president.gov.ua

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў у інтэрв'ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі «Анадалу», піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаўся аб выніках першага тура ва Украіне.

«Ніхто там нічога не выйграў. Пасля першага тура лідзіруе Зяленскі, Парашэнка ад яго адстае. Як скончыцца другі тур, ніхто не рашыцца прадказаць. Я ўсё ж такі схільны думаць, што гэтыя прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка», — заявіў Лукашэнка

Ён адзначыў, што не будзе займацца аналітыкай і параўноўваць двух кандыдатаў. «Аднаго я вельмі добра ведаю. Другога я бачыў толькі ў кіно, я яго як палітыка не ведаю. Але я вам скажу ад жыцця: у нас з Парашэнкам быў калісьці агульны сябар — гэта Міхаіл Саакашвілі. Калі Саакашвілі праводзіў выбары, будучы прэзідэнтам (Грузіі), канстытуцыю памяняў, яшчэ нешта — пачалі з народам займацца жартамі. Гэта прывяло да таго, што яму давялося пакінуць Грузію і хавацца ў іншых краінах.

Каб Парашэнку не прыйшлося залазіць на дах і з даху заклікаць украінцаў абараніць яго, ён зробіць усё для таго, каб украінцы яго падтрымалі. Ён павінен зрабіць усё для таго, каб народ падтрымаў яго», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама пракаментаваў, што людзі ў першым туры галасавалі за Зяленскага ў якасці пратэсту супраць іншых палітыкаў.

«Няхай мяне прабачаць украінцы, але хачу ім сказаць: калі няма за каго галасаваць, то і галасаваць не трэба. Навошта галасаваць за чалавека, у якім ты не ўпэўнены, бо ўкраінцы такі цяжкі палітычны шлях прайшлі за апошнія гады. Яны ўжо наеліся незразумелых абяцанняў. Яны, ужо шмат разоў рызыкуючы, верылі палітыкам і іх падтрымлівалі. і ўвесь час атрымлівалася наадварот.

Апошнія гады вопыт украінскага народа — сведчанне таго, што нельга рызыкаваць. Калі ўжо не атрымліваецца, калі няма за каго галасаваць — значыць, паўторныя выбары. Мне здаецца, гэта лепш, чым у чарговы рызыкнуць, прагаласаваць, а потым горка каяцца дзесяць ці больш гадоў», — лічыць ён.

Чытайце таксама: У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць