Свет1515

Хрысціяне Ірака: Мы на мяжы знікнення

Фота Pixabay.

Архіепархія іракскага Эрбіля (сталіца Курдыстана) заявіла, што Вялікабрытанія адмаўляецца абараняць яе правы нягледзячы на ​​тое, што гэтая суполка знаходзяцца на мяжы знікнення, піша BBC.

Святар Башар Варда, выступаючы ў Лондане, сказаў, што іракскія хрысціяне цяпер знаходзяцца на мяжы знікнення пасля 1400 гадоў ганенняў. Паводле яго слоў, колькасць хрысціян у Іраку знізілася на 83 адсоткі пасля ўварвання амерыканскіх войскаў у 2003 годзе. Іх колькасць скарацілася з 1,5 мільёна да 250 тысяч чалавек.

«Хрысціянства ў Іраку — адна з найстарэйшых цэркваў, калі не самая старая царква ў свеце, небяспечна блізкая да знікнення. Тыя з нас, хто застанецца, павінны быць гатовыя да пакутніцтва», — заявіў Варда. У якасці пагроз ён адзначыў ісламскіх экстрэмістаў рознага кшталту.

Арцыбіскуп абвінаваціў хрысціянскіх лідараў Брытаніі ў «паліткарэктнасці» па гэтым пытанні — ён назваў няздольнасць асудзіць экстрэмізм «ракам», заявіўшы, што яны недастаткова гучна выказваліся, баючыся абвінавачванняў у ісламафобіі.

«Вы будзеце працягваць патураць гэтаму бясконцаму, арганізаванаму пераследу супраць нас?» — ён сказаў, — Калі наступная хваля гвалту ўдарыць па нас, ці будзе хоць нехта ў вашых кампусах праводзіць дэманстрацыі і насіць надпісы «Мы ўсе хрысціяне»?»

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых6

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент31

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых6

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць