Свет99

Памерла савецкая разведчыца Гаар Вартанян, якая сарвала замах на Чэрчыля, Рузвельта і Сталіна

У Маскве на 94-м годзе жыцця памерла савецкая разведчыца-нелегал Гаар Вартанян, вядомая пад псеўданімам Аніта. Яна ў складзе разведгрупы сарвала замах на Сталіна, Чэрчыля і Рузвельта, які планаваў Гітлер у 1943 годзе падчас Тэгеранскай канферэнцыі, перадае РБК.

Гаар (дзявочае прозвішча — Пахлеванян) нарадзілася 25 студзеня 1926 года ў горадзе Ленінакан (цяпер Гюмры). У пачатку 1930-х разам з сям'ёй пераехала ў Іран. Там у 16-гадовым узросце ўступіла ў антыфашысцкую групу, якую ўзначальваў Геворк Вартанян. Пасля Гаар выйшла за яго замуж.

Гаар і Геворк Вартанян у маладосці. 

У 1943 годзе Гаар у складзе групы Вартаняна брала ўдзел у аперацыі па забеспячэнні бяспекі Тэгеранскай канферэнцыі. Менавіта гэтая група сарвала замах на лідараў «вялікай тройкі» — Уінстана Чэрчыля, Франкліна Рузвельта і Іосіфа Сталіна, які запланаваў Адольф Гітлер.

У 1951 годзе Вартанян вярнуліся з Ірана ў СССР, а праз пяць гадоў паспяхова скончылі Ерэванскі інстытут замежных моў. Затым на працягу дзесяцігоддзяў яны працавалі выведнікамі ў шэрагу краін свету, дзейнічаючы пад псеўданімамі Аніта і Анры. У 1984 годзе Геворку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а Гаар узнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга, пра што яны даведаліся, знаходзячыся ў Італіі, дзякуючы шыфроўцы з Масквы. У 1986 годзе пасьля 30 гадоў працы на нелегальным становішчы яны вярнуліся на радзіму.

Аж да 2000 года муж і жонка Вартанян рыхтавалі кадры для Службы ваеннай выведкі. 20 снежня таго ж года імя Геворка Вартаняна было рассакрэчана. Гэта адбылося ў дзень 80-годдзя СВВ. Пры гэтым большасць праведзеных ім аперацый засакрэчана да гэтага часу.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць