Здарэнні1212

«Бяруць нумар мабільнага, «стаматалогію» не пускаюць». Беларус распавёў, што адбываецца ў чэргах на мяжы з Расіяй

Расійскія памежнікі раптоўна зладзілі масавую праверку дакументаў на мяжы з Беларуссю. Прычыны не агучваюць.

Адзін з кіроўцаў распавёў «Нашай Ніве», як праязджаў праз мяжу.

«Раней праезд праз мяжу займаў 10 секунд: паказаў пашпарт і едзеш далей. Цяпер я стаяў на мяжы 2 гадзіны. Кіроўцы прасілі памежнікаў патлумачыць прававую падставу — нам так і не адказалі. Увогуле сілавікі нічога не тлумачаць, не прадстаўляюцца.

Але стаіць ля мяжы яшчэ машына: узмацненне. Усіх папярэдзілі, што фатаграфаваць і гэтую машыну, і ўвогуле што-небудзь нельга, інакш складуць пратакол».

Кіроўцам на мяжы таксама ніякіх тлумачэнняў не даюць.

«Адказваюць памежнікі так: «Мы нічога не каментуем. Нам далі загад — мы выконваем. Званіце на Лубянку», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы». — Калі заходзіш на праверку дакументаў, у памежнікаў там стаіць адзін камп’ютар, яны ўносяць звесткі ў нейкую таблічку. Акрамя таго, у кожнага бяруць нумар мабільнага. Гэта вельмі дзіўна.

Я спачатку адмовіўся даваць нумар. Мне кажуць: «Не даеш? Тады мы цябе не пусцім».

Спытаў, а навошта вам?

Адказ: «Менш пытанняў задавай, будзе менш чарга. Нам сказалі — мы выконваем».

Прыйшлося даць.

Таксама дзіўны момант: перада мною стаялі жанчыны, якія ехалі ў Беларусь мяняць зубныя імпланты. Расіянкі, з Масквы. У іх былі ўсе дакументы са стаматалогіі, былі і пашпарты свае, канечне. Памежнікі кудысцьі пазванілі і пасля гэтым жанчынам сказалі: стаматалогію пускаць больш не будзем. І завярнулі гэтых жанчын назад».

Цяпер у чатах кіроўцаў пішуць, што чарга на мяжы расцягнулася на 8 кіламетраў.

Расійскія памежнікі растлумачылі прычыну дзікіх чэрг на мяжы з Беларуссю

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве2

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве2

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць