Навука і тэхналогіі

Чаму штучны інтэлект застаецца для спецслужбаў адным з прыярытэтаў

Службы разведкі пачалі карыстацца штучным інтэлектам шмат гадоў таму. Падчас халоднай вайны ён дапамагаў амерыканскаму Агентцву нацыянальнай бяспекі і брытанскаму Цэнтру ўрадавай сувязі запісваць і перакладаць перахопленыя савецкія тэлефонныя званкі. Аднак тэхналогія таго часу была недасканалай. Цяпер навукоўцы спрабуюць дамагчыся лепшых вынікаў.

Фота Depositphotos.com

Нядаўна брытанскі Цэнтр ўрадавай сувязі апублікаваў працу пра тое, як штучны інтэлект можа змяніць існаванне гэтай спецслужбы. Напрыклад, праверка інфармацыі з дапамогай камп’ютара можа дапамагчы выяўляць фэйкавыя выявы, знаходзіць дэзынфармацыю і ідэнтыфікаваць ботаў, якія яе распаўсюджваюць. Штучны інтэлект здольны блакаваць кібератакі шляхам аналізу шаблонаў актыўнасці ў сетках і на прыладах, а таксама змагацца з арганізаванай злачыннасцю праз выяўленне падазроных сетак фінансавых аперацый, паведамляе The Economist.

Але спецслужбы вымушаныя ўлічваць законы аб абароне прыватнай інфармацыі. У сваёй працы Цэнтр урадавай сувязі абяцае сачыць за ўсімі праявамі староннасці ў сістэме, напрыклад, за сітуацыямі, калі алгарытм распазнавання голасу працуе не з усімі катэгорыямі насельніцтва.

Спецслужба таксама абяцае шчыра інфармаваць пра дапушчальную хібнасць і няпэўнасць у яе алгарытмах.

Амерыканскія агенцтвы разведкі больш ухіліста распавядаюць аб працы са штучным інтэлектам. Яны абяцаюць працаваць з павагай да чалавечай годнасці, правоў і свабод.

Не толькі этыка абмяжоўвае спецслужбы ў працы са штучным інтэлектам. Машыннае навучанне паказвае дрэнныя вынікі, калі трэба прадказаць паводзіны канкрэтнай асобы. Гэта асабліва важна ў такіх сферах, як контртэрарызм.

Тэрарыстычныя атакі — даволі рэдкая з’ява, і праз недахоп інфармацыі камп’ютару цяжка навучыцца правільна іх аналізаваць. У сваю чаргу, дрэнны аналіз і няправільныя высновы могуць выклікаць тое, што пад паліцэйскі пераслед трапяць нявінныя людзі.

Яшчэ адна праблема — фармат цяперашніх звестак, напрыклад, перахопленыя тэлефонныя званкі або відэа з дронаў, не падыходзіць для таго, каб камп’ютар мог карыстацца імі падчас навучання аналізу паводзін.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам30

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская13

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам30

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць