Свет

Сям'я амерыканца Флойда, які памёр ад задушвання паліцыянтам, атрымае кампенсацыю $27 мільёнаў

Мінеапаліс у дасудовым парадку ўзгадніў шматмільённую кампенсацыю для сям'і загінулага афраамерыканца. Адвакат сям'і Флойда назваў гэта найбуйнейшым пагадненнем у гісторыі ЗША ў падобных справах, паведамляе DW.

Горад Мінеапаліс выплаціць сям'і афраамерыканца Джорджа Флойда, які памёр ад задушвання паліцыянтам, кампенсацыю ў памеры $27 мільёнаў. Такое рашэнне гарадскі савет аднагалосна прыняў на пасяджэнні ў пятніцу, 12 сакавіка.

Выплата адбудзецца ў межах дасудовага ўрэгулявання пазову, пададзенага сваякамі Флойда. «Гэта гістарычнае пагадненне, самае буйное дасудовае пагадненне ў гісторыі ЗША па грамадзянскім пазове аб гвалтоўнай смерці, якое ўяўляе сабой заяву аб тым, што жыццё Джорджа Флойда мела значэнне, а значыць, і жыцці чарнаскурых маюць значэнне (у арыгінале — Black lives matter)», — пракаментаваў кампенсацыю адвакат сям'і загінулага Бэн Крамп.

Джордж Флойд памёр 25 мая ў Мінеапалісе пасля таго, як, паводле звестак следства, паліцыянт Дэрэк Шавін цягам амаль дзевяці хвілін душыў яго каленам пры затрыманні. Гібель Флойда атрымала шырокую агалоску дзякуючы відэазапісам відавочцаў. Галоўнаму фігуранту выставілі абвінавачванне ў забойстве другой ступені, тром астатнім — у дапамозе ў забойстве.

У адпаведнасці з заканадаўствам ЗША, забойства другой ступені азначае, што яно было здзейснена наўмысна, але без папярэдняга намеру, прычым намер заключаўся ў прычыненні фізічнай шкоды пры поўнай абыякавасці да чалавечага жыцця. Усім падазраваным пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення. Суд над Дэрэкам Шавінам пачаўся 8 сакавіка.

Трагедыя ў найбуйнейшым горадзе штата Мінесота выклікала ў краіне хвалю пратэстаў супраць расізму і паліцэйскага гвалту — пераважна пад лозунгамі руху за грамадзянскія правы Black Lives Matter («Жыцці чарнаскурых маюць значэнне»). Дэманстрацыі перарасталі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй. Пазней падобныя пратэсты прайшлі ў многіх іншых краінах.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць