Грамадства

«Ні з дзецьмі, ні з чым не лічацца», — жонка затрыманага бацькі 10 дзяцей пра затрыманне мужа.

Сёння ў Бараўлянах затрымалі бацьку 10 дзяцей Руслана Ташцімірава. У чым яго вінавацяць невядома, затрымліваў яго КДБ. Руслан — каталіцкі вернік. Жонка, Наталля, расказала «Нашай Ніве» як усё было.

Калі па мужа прыйшлі, Наталлі не было дома. Яна вярнулася троху пазней, калі мужа ўжо вадзілі па кватэры ў кайданках. Добра, кажа яна, што яны амаль ніколі не зачыняюць дзьверы, і хаця б іх не выбілі.

Руслан і Наталля

«За што забралі мужа я не ведаю. Была ў шоку, не пабачыла, памятаю толькі ў падпісвала дакументы аб выемцы прадметаў: забралі БЧБ-сцяг, сістэмны блок, планшэт, тэлефон. Забралі нават цацачнага парсючка на парашуце, якога сын рабіў. Сказалі, што муж выйдзе ў залежнасці ад таго, «як будзе супрацоўнічаць», — кажа Наталля.

Да таго ў сям'і ўжо быў пратакол аб «незаконным пікеце» — на балконе вісеў сцяг, на яго нехта паскардзіўся ў міліцыю. Першы нарад папярэдзіў, што ёсць нейкі недабразычлівец, і папрасіў прыбраць сцяг, а другі ўжо склаў пратакол — па ім далі штраф.

У сям'і Ташціміравых дзесяць сваіх дзяцей. Двое з іх інваліды. Нядаўна Руслан скончыў курсы айці і планаваў знайсці работу па спецыяльнасці. Як жа цяпер будзе жыць Наталля?

«Яны ні з чым не лічацца, ні з дзецьмі, ні з чым. Але буду трымацца, выбару няма, што рабіць», — кажа Наталля.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея5

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону2

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць