Грамадства

Ціханоўская: Я дагэтуль не магу зразумець, як адной групе галаварэзаў удаецца тэрарызаваць усю Еўропу

Святлана Ціханоўская выступіла на міжнародным Форуме за дэмакратыю. У сваім выступе яна расказала пра сітуацыю ў Беларусі. 

Ціханоўская заклікала дэмакратычныя дзяржавы да паслядоўнай палітыкі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

«Усё пачалося як пратэст супраць фальсіфікаваных выбараў, але стала барацьбой за годнасць і справядлівасць. Беларусы былі сытыя па горла 27 гадамі жыцця пры кіраванні краінай рэжымам. Яны адчувалі, што заслугоўваюць таго, каб іх паважалі, а іх галасы — чулі. 

Я не разумею, у чым розніца паміж словамі very, deeply, strongly concerned («мы вельмі, глыбока, моцна занепакоеныя») і gravely, extremely, seriously concerned («мы надзвычай, сур'ёзна занепакоеныя»)?

Я да гэтага часу не магу зразумець, як у адной групы галаварэзаў атрымліваецца тэрарызаваць ўсю Еўропу — з дапамогай захопу самалёта або арганізацыі незаконнага ўвозу мігрантаў. Чаму гэтыя людзі да гэтага часу не сутыкнуліся з якімі-небудзь сур'ёзнымі наступствамі за свае бесчалавечныя дзеянні?

Нядаўна я пачула ад аднаго міністра замежных спраў: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, і нічога не спрацавала». У яго голасе чуліся расчараванне і стомленасць. На жаль.

Але беларусы не могуць сказаць: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, і нічога не атрымалася». Мы не можам вярнуцца дадому. У нас адабралі наш дом. І пакуль мы не вернем яго, мы не спынімся», — сказала яна.

Ціханоўская нагадала, што сярод палітвязняў — і яе муж Сяргей, які, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні будзе асуджаны на 15 або 20 гадоў пазбаўлення волі: «Сёння я тут праз яго. Я не магу мірыцца з тым, што мае дзеці не бачылі свайго бацьку 18 месяцаў».

Палітык прапанавала ўдзельнікам саміту зрабіць наступны год годам канцэнтраваных дзеянняў. Паводле яе слоў, дыктатуры нагадваюць высокія і магутныя дрэвы, якія здаюцца моцнымі, але падаюць ад моцнага ветру.

Ціханоўская адзначыла, што адчувае і аптымізм ад тых зменаў, якія яна бачыць у беларускім грамадстве.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць