Грамадства

Сёння пачынаецца суд над блогеркай Вольгай Такарчук. Яе вінавацяць па трох артыкулах

Сёння ў 10.30 у судзе Заводскага раёна Мінска (Партызанскі праспект, 75а), пачнецца судовы працэс над блогеркай Вольгай Такарчук

Блогерцы выстаўленае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яе справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Жанчыну будуць судзіць па некалькіх артыкулах:

342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — да трох гадоў пазбаўлення волі (згодна з папярэдняй рэдакцыяй Крымінальнага кодэкса);

188 (паклёп) — да трох гадоў пазбаўлення волі;

391 (абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ёю правасуддзя) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — да трох гадоў абмежавання волі.

Паводле следства, днём 30 жніўня 2020 года абвінавачаная брала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, «доўга і ўпарта парушала грамадскі спакой, а пры знаходжанні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства прыняла ўдзел у блакаванні шляхоў транспартных камунікацый». Таксама яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях 20 верасня і 1 лістапада 2020 года.

Паводле СК, Вольга Такарчук размясціла ў Youtube ролік, «які змяшчае ілжывыя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, у дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці, абразы ў адрас суддзі суда Першамайскага раёна сталіцы».

Вольгу Такарчук затрымалі 19 мая 2021 года. У яе двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў.

Блогерка Вольга Такарчук расказала пра сваю крымінальную справу і пра дзіўную сустрэчу на Акрэсціна

Блогерку Вольгу Такарчук затрымалі на вачах у дзяцей, а яшчэ над ёй вісіць крымінальная справа — даведаліся, што адбываецца ў сям'і

«Матулька, самая любая, вярніся, я сумую». Паглядзіце, якія кранальныя лісты дзеці дасылаюць палітзняволеным маці (і наадварот)

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць