Пра звальненне дырэктара Тэатра юнага гледача Уладзіміра Савіцкага паведамляе Беларуская рада культуры.

Падрабязнасцяў пра звальненне Савіцкага пакуль няма, але яно добра ўкладаецца ў агульную логіку падзей.
Апошнім часам звальненні палітычна нядобранадзейных супрацоўнікаў сферы культуры ідуць масава, міністр культуры Анатоль Маркевіч учора публічна паведаміў, што звольненыя ўжо больш за 300 спецыялістаў.
Беларуская рада культуры адзначае, што «маюць месца звальненні кіраўнікоў і іншых мінскіх тэатраў», але іх прозвішчы пакуль не называліся.
Каментары