Свет

Еўрасаюз наклаў на Расію санкцыі за Данбас

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 351 расійскага парламентарыя, які прагаласаваў за прызнанне «ДНР» і «ЛНР», а таксама супраць 27 фізічных і юрыдычных асобаў. ЕС таксама абмяжуе доступ Расіі да фінансавага рынку і рынку капіталу Еўрапейскага саюза.

Краіны Еўрасаюза прынялі рашэнне прыняць новы пакет санкцый у адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік». Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль.

Новыя санкцыі, якія «моцна ўдараць па Расеі», былі аднагалосна адобраныя ўсімі краінамі ЕС, адзначыў Барэль.

Са слоў Барэля, у санкцыйны спіс уключаныя 27 фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкі і арганізацыі, якія фінансуюць аперацыі Расіі на Данбасе, а таксама 351 дэпутат Дзярждумы, які прагаласаваў за незалежнасць «ДНР» і «ЛНР».

Еўрасаюз таксама прыняў рашэнне абмежаваць доступ Расіі да фінансавага рынку і рынку капіталу Еўрасаюза.

Наколькі гэтыя санкцыі будуць для Расіі балючымі, а адпаведна эфектыўнымі, можна будзе сказаць толькі калі стануць цалкам вядомыя іх падрабязнасці.

Беларусь пакуль толькі папярэдзілі. Але афіцыйны Мінск, паводле словаў Барэля, у выпадку падтрымкі дзеянняў Расіі таксама атрымае новыя санкцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць