Грамадства77

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры

«Вернем мы гэтыя фуры. Шкада палякаў, літоўцаў», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка у наступныя дні мае намер прыняць рашэнне па фурах з літоўскай рэгістрацыяй, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён заявіў журналістам, піша БелТА.

«Гэта рашэнне да панядзелка я абавязаны прыняць. Цягнуць не трэба, я не хачу, каб быў бюракратызм або валакіта. Гэта мой прынцып: я чалавек сістэмны і хачу гэта вырашыць за выхадныя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што раней да яго пісьмова звярнуліся прадстаўнікі літоўскіх і польскіх аўтаперавозчыкаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву ўрада правесці з імі сустрэчу.

«Я даручыў ураду: давайце вы сустрэнецеся і па-чалавечы з імі пагаворыце. Селі за стол перамоваў, выслухалі іх і перадалі мне. Я прыму рашэнне і, думаю, з панядзелка мы працэс вяртання гэтых фур пачнем. Вернем мы гэтыя фуры. Шкада палякаў, літоўцаў», — сказаў ён.

Пры гэтым, адзначыў ён, для аўтаперавозчыкаў можа быць зніжана цана за ахову фур, якая першапачаткова складала 120 еўра ў суткі.

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года Літва ў адказ на пастаянныя прылёты метэазондаў кантрабандыстаў закрыла мяжу з Беларуссю. У адказ афіцыйны Мінск сабраў грузавікі літоўскіх перавозчыкаў і размясціў на спецыяльных стаянках з платай. Пры гэтым беларускія ўлады пагражалі канфіскацыяй грузавікоў.

У сераду прэм'ер Аляксандр Турчын правёў у Мінску сустрэчу з літоўскімі перавозчыкамі.

Каментары7

  • Во як!
    20.03.2026
    Ты ж глядзi як тон змянiўся. Хутчэй за ўсё Коўл паведаў яму: "Мiстэр Прэзiдэнт прапанаваў вам выбар: альбо па добраму, альбо ў спартыўным касцюме як Мадура, альбо ўвогуле нiяк як Хаменэi".
  • Показуха милосердия
    20.03.2026
    Ждал сделки с американцами по калию. Теперь строит из себя миротворца. А что с гибридной атакой нелегалами границ стран Балтии?
  • Сымон
    20.03.2026
    Сістэмны рэкецір, які захапіў чужую маёмасць і шантажуе ёю Літву, сістэмна сядзе ў турму за бандытызм. Ня кажучы ўжо аб тым, што давядзецца ня толькі вернуць нарабаваныя "плацяжы за ахову", а таксама кампенсаваць страты літоўскіх кампаній

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць