Біятланісткі Ганна Сола і Дзінара Алімбекава вырашылі не ўдзельнічаць у Кубку і чэмпіянаце Расіі
Ганна Сола паведаміла, што для яе біятлонны сезон скончаны, і яна не будзе ўдзельнічаць ў сакавіку і пачатку красавіка ў Кубку і чэмпіянаце Расіі.

Ганна Сола. Фота: НАК Беларусі
Раней такое ж рашэнне прыняла Дзінара Алімбекава, піша «Прессбол».
Беларускія біятланісткі былі запрошаныя ва Уфу і Цюмень на старты Кубка і чэмпіянату Расіі.
Нагадаем, міжнародны біятлонны саюз (IBU) наклаў абмежаванні на расійскіх і беларускіх спартоўцаў пасля таго, як расійскія войскі ўварваліся ва Украіну, і яны не бяруць удзелу ў трох этапах Кубка свету па біятлоне ў гэтым сезоне. У Расіі вырашылі правесці чэмпіянат і Кубак Расіі.
Каментары