Ва Украіне пракаментавалі абвінавачванні ў абстрэле прыгранічных населеных пунктаў Расіі
Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміла, што РФ праводзіць тэракты на сваёй тэрыторыі з мэтай абвінаваціць Украіну. Так, напрыклад, ФСБ заявіла пра абстрэлы па тэрыторыі Бранскай вобласці.

У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны лічаць, што спецслужбы Расіі пачалі рэалізоўваць план правядзення тэрактаў для нагнятання антыўкраінскай істэрыі ў РФ.
Нагадаем, што расійскі Следчы камітэт заявіў, што пасёлак Клімава Бранскай вобласці абстралялі з украінскіх верталётаў, якія заляцелі ў паветраную прастору РФ.
Расія заявіла пра абстрэл Клімаўскага раёна Бранскай вобласці, які мяжуе з Украінай і Беларуссю
Чытайце таксама:
Каментары