Свет11

Белы дом: Калі Расія анексуе дадатковыя тэрыторыі Украіны, мы адрэагуем хутка і цвёрда

Злучаныя Штаты маюць інфармацыю пра падрыхтоўку Расіяй анексіі дадатковых тэрыторый Украіны — у тым ліку Данецкай і Луганскай ды часткі Херсонскай і Запарожскай абласцей — і папярэджваюць, што адрэагуюць на гэты крок Масквы. Пра гэта на брыфінгу ў аўторак абвясціў каардынатар Рады па нацбяспецы ЗША і стратэгічных камунікацыях Джон Кірбі.

«Мы бачым значны масіў доказаў з разведвальных і адкрытых крыніц аб тым, што Расія плануе спробу анексаваць дадатковыя ўкраінскія тэрыторыі. Расія пачынае аб'яўляць, можна сказаць, свае «правілы і ўмовы» анексіі, як гэта было ў 2014 годзе.

Расія ўжо паставіла нелегітымных кантраляваных асоб на тэрыторыях, якія яна кантралюе. І мы ведаем яе далейшыя крокі: спачатку гэтыя «кіраўнікі» арганізуюць пастановачны рэферэндум аб далучэнні да Расіі, потым Расія выкарыстоўвае гэтыя «рэферэндумы» ў сваёй спробе анексаваць новыя тэрыторыі Украіны», — сказаў ён.

З ягоных слоў, расійскі ўрад цяпер разглядае план анексіі частак Херсонскай і Запарожскай абласцей, а таксама цалкам — Данецкай і Луганскай. Масква ўжо пачала падрыхтоўку да такога кроку: увяла ў абарот рублі на акупаваных тэрыторыях, блакуе доступ да Інтэрнэту, пераследуе людзей з праўкраінскімі поглядамі і ўсталёўвае кантроль над СМІ.

«Крэмль не абвяшчаў часу правядзення гэтых рэферэндумаў, але іхныя намеснікі казалі, што яны адбудуцца ў гэтым годзе, верагодна разам з рэгіянальнымі выбарамі ў Расіі 11 верасня», — адзначыў прадстаўнік Белага дома і нагадаў, як Расія ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання заяўляла, што ў яе планы не ўваходзіць акупацыя Украіны.

«Калі Расія ўсё ж ўвасобіць у жыццё свае планы па анексіі, наш адказ будзе хуткім і цвёрдым — і супольным з нашымі саюзнікамі і партнёрамі. На Расію накладуць дадатковыя санкцыі, яна стане яшчэ большым ізгоем, чым цяпер. Мы ніколі не прызнаем ніякія «анексаваныя Расеяй тэрыторыі», — падкрэсліў Кірбі.

Ён дадаў, што Украіна, верагодна, зможа адваяваць часова акупаваныя Расіяй тэрыторыі ваенным шляхам.

Таксама Кірбі заявіў, што на гэтым тыдні Адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвесціць аб новым пакеце дапамогі Украіне, куды ўвойдуць, апроч іншага, дадатковыя РСЗА М142 HIMARS.

Па ягоных словах, украінскія вайскоўцы вельмі эфектыўна выкарыстоўваюць амерыканскую зброю для стварэння перавагі на полі бою.

Каментары1

  • МIнак
    20.07.2022
    То есть аннексированные ранее Крым, Донецкая и Луганская области и захваченные сейчас Херсон, Мариуполь и весь Юг они признают за РФ. Это было неоднократно озвучено «мудрецами» из Давоса и повторено руководством ЕС.
    Украина для их «великих» планов глобализации стала как кость в горле Они искусственно посадили себя на углеводородную иглу России и теперь, как наркоманы , ищут способ уколоться вновь

Цяпер чытаюць

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею5

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ паказаў, як выглядае новы 50‑тонны бульдозер ФОТЫ2

«Белджы» выпусціў лімітаваны ружовы «барбімабіль»

Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана41

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

«Што, ізноў не аплачана?» Перад Лукашэнкам у Мак.бай хваліліся цуда-апаратам, які пры ім адмовіўся працаваць8

Ілюзіяніст Дэвід Каперфільд спыняе свае шоу. Раней ён засвяціўся ў файлах Эпштэйна1

У Беларусі заўважылі першыя падснежнікі ФОТАФАКТ6

Уіткаф настойліва папрасіў Расію не дапамагаць Ірану разведданымі6

На рынак вярнулася «Брэсцкае піва» з новым загадкавым уладальнікам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею5

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць