Украінская разведка: Расія выкарыстала да 60% запасаў высокадакладнай зброі
Паводле ацэнак Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны, Расія выкарыстала 55-60% запасаў высокадакладнай зброі, якія мела да пачатку шырокамаштабнага ўварвання. Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік старшыні ГУР Вадзім Скібіцкі.

«Адносна высокадакладнага ўзбраення — гэта сістэмы «Іскандэр», «Калібр», крылатыя ракеты паветранага базавання Х-101, Х-555 — то, па нашых падліках, на сённяшні дзень выкарыстана ад 55% да 60% тых запасаў, якія былі да вайны», — сказаў Скібіцкі.
Больш за ўсё, па ягоных словах, выкарыстана ракет комплекса «Іскандэр», іх прымянення расіянамі даўно не было.
Скібіцкі адзначыў, што многія складнікі расійскіх ракет — замежнай вытворчасці, і праз санкцыі Расія пакуль не можа іх атрымаць.
«Але ёсць вельмі вялікія запасы старога савецкага ўзбраення. Гэта і крылатыя ракеты, тыя ж Х-22… Гэта поўны набор рэактыўных снарадаў: «Смерч», «Ураган», «Град», розныя авіяцыйныя бомбы… Гэтыя запасы вельмі вялікія, і падлічыць, колькі іх засталося, вельмі складана», — сказаў намеснік старшыні ГУР.
Каментары