У Глыбокім пачаў працаваць «разумны прыпынак», які мясцовая раённая газета прадстаўляе як «першы ў Беларусі». Яго паставілі на плошчы 17 верасня да свята «Дажынкі», якое мае адбыцца ў гэтым райцэнтры неўзабаве.

На гэтым прыпынку можна паглядзець расклад гарадскіх аўтобусаў, а таксама даведацца шмат іншый карыснай інфармацыі з дадатку «Мой горад»: паглядзець адрасы прадпрыемстваў, рэжым іх працы, кантактную інфармацыю. Таксама на ім можна падключыцца да сеткі WI-FI.
Не абышлося, вядома, і без камеры відэакантролю з запісам на аддалены сервер у рэжыме рэальнага часу, што раённая газета тлумачыць клопатам пра «бяспеку жыхароў».
-
«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon
-
«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій
-
Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра
Каментары