У Віцебску і Вільні з’явіўся аднолькавы стрыт-арт з героем Вавёрчыкам
У Віцебску і Вільні з’явіўся стрыт-арт з вавёркай. У Віцебску персанаж раіць паглядзець мясцовыя муралы, а ў Вільні — пазнаёміцца з горадам, — піша citydog.io.


Віцебск — вул. Кiрава, 11, Вільня — Стары горад

Герой стрыт-арту — Вавёрчык: «Я — Вавёрчык з Віцебска. Розныя акалічнасці раскідалі беларусаў па розных кутках свету, і шмат хто з нас замаркоціўся. Таму я распачаў свой шлях, каб натхняць і яднаць беларусаў у розных краінах. Вандрую ды нясу аптымізм!»
На кожным стрыт-арце ў абодвух гарадах ёсць свой QR-код, які ў Вільні паказвае маршрут прагулкі з мясцовымі цікавасцямі, а ў Віцебску — карту мясцовых муралаў.


Наступным горадам Вавёрчыка стане Варшава. Герой мае інстаграм і чакае запрашэнняў ад беларусаў з розных краін.
Каментары