Грамадства

Прыходзяць звесткі пра ўзмацненне рэжыму для палітвязняў на «хатняй хіміі». Што вядома?

Пад удар патрапілі тыя, хто адбывае ці адбыў пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі».

Фота: БелТА

Першае паведамленне пра ўзмацненне рэжыму для «хатніх хімікаў» апублікавала «Вясна» яшчэ 28 лістапада. Тады стала вядома, што ў Баранавічах і Мінску павялічылі колькасць праверак, ды так, што да некаторых пачалі прыходзіць нават ноччу, змушалі хадзіць на лекцыі ў РУУС раз на тыдзень (раней яны былі раз на два тыдні), а некаторым нават забаранілі вадзіць дзяцей у секцыі.

Пасля паведамленні пра ўзмацненне рэжыму пачалі паступаць масава да розных ініцыятыў і ў Рэдакцыю — людзям змяншалі час на шлях да працы, скарацілі вольны час з дзвюх гадзін да адной, пачасцілі праверкі (у тым ліку стабільна сярод ночы і калі яны на працы), забаранялі працоўныя камандзіроўкі, а некаторых, хто ўжо адбыў пакаранне, зрабілі невыязнымі. Прычым у некаторых месцах гэта закранула і «хімікаў», асуджаных не па палітычных справах. Гэта адбываецца паступова ў розных месцах, але тэндэнцыя вельмі выразная.

Некалькі не звязаных між сабой крыніц расказалі нам, што каля трох тыдняў таму ў структурах МУС пачалася «актывізацыя» з нагоды таго, што ўлады палічылі рэжым у асуджаных на хатнюю хімію «занадта мяккім». Заўважылі, што шмат людзей у выніку з'язджае — да, падчас ці пасля адбыцця хатняй хіміі.

Відаць, кожнае аддзяленне міліцыі пайшло рознымі шляхамі: нехта ўзмацніў кантроль за тымі, хто адбывае пакаранне, а некаторыя вырашылі заціснуць гайкі да максімуму.

Якая мэта мусіць быць дасягнутая такім чынам, нашы суразмоўцы не разумеюць — бо большасць людзей на «хатняй хіміі» і так выконвалі ўсе рэжымныя мерапрыемствы. А з'язджалі людзі звычайна менавіта праз складанасці з адбыццём пакарання і штучна створаны ціск сілавікоў на іх.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць