Аляксей Стрэльнікаў шмат гадоў пісаў пра тэатр для «Нашай Нівы» ды іншых выданняў.

«Няшчасны выпадак здарыўся сёння, — напісаў пра яго заўчасную смерць кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.
— Ведаю гэтага добрага і светлага чалавека больш за 20 год, ён хросны майго сына. Разумею, якая гэта вялікая страта для яго сям'і, бацькоў, жонкі Алены і сына Льва…»
Будкін дадаў, што тыя, хто хацеў бы дапамагчы сям'і, могуць звяртацца да яго.
Стрэльнікаў нарадзіўся ў 1983 годзе ў Новасібірску, але большасць жыцця правёў у Беларусі. Скончыў журфак БДУ і тэатразнаўчую аспірантуру Акадэміі мастацтваў. Быў кандыдатам мастацтвазнаўства.
Да 2020 года Стрэльнікаў выкладаў у Акадэміі мастацтваў, пасля яго звольнілі па палітычных матывах, за падтрымку забастоўкі.
Пісаў пра тэатр, быў у журы фестываляў драматургіі. Быў у віры шматлікіх культурных ініцыятыў.
Каментары