Здароўе

Сапраўдная ўзаемасувязь паміж тэлефонам, кнігамі і развіццём блізарукасці

Шмат хто з бацькоў упэўнены, што гаджэты выклікаюць міяпію (блізарукасць). Больш за тое, кажуць, што гэтая ўзаемасувязь прамая, хоць гэта доўга не было навукова даказана. Дык ці ёсць прычынна-выніковая сувязь у гэтым выпадку насамрэч?

Фота: pixabay

Гарвардскі юрыст Тайлер Віген на працягу многіх гадоў праводзіў статыстычны эксперымент з адвольнымі данымі, атрыманымі з розных крыніц. Выявілася, што калі накласці гэтыя даныя на графікі, то яны будуць ствараць некаторыя з самых надуманых карэляцый. Напрыклад, можна зрабіць выснову, што паміж 2000 і 2009 гадамі існавала сувязь паміж павелічэннем спажывання сыру на душу насельніцтва і смерцямі, выкліканымі заблытваннем у прасцінах. Абсурдна, праўда?

Аднак не выклікае сумневаў факт росту колькасці выпадкаў блізарукасці, што не можа быць цалкам растлумачана толькі генетычнымі фактарамі. Такім чынам, неабходна глядзець на фактары навакольнага асяроддзя, сцвярджае The Conversation.

Саўдзельнік, але не галоўны вінаваты

Ці з'яўляюцца экраны, а дакладней іх празмернае выкарыстанне, прычынай блізарукасці? Як ні дзіўна, апошнія даследаванні паказваюць, што яны не нясуць непасрэднай адказнасці.

Блізарукасць, якая праяўляецца ў цяжкасці факусавання вачэй на аддаленых аб'ектах, узнікае, калі вочны яблык занадта доўгі адносна здольнасці факусавання рагавіцы і крышталіка вока. Гэта прымушае прамяні святла накіроўвацца ў пункт перад сятчаткай. Апроч гэтага, блізарукасць назіраецца, калі рагавіца ці крышталік (ці два адразу) занадта выгнутыя для даўжыні нашага вочнага яблыка. У некаторых выпадках усе гэтыя фактары ўзнікаюць адначасова.

Гэтыя анамаліі выпраўляюцца лінзамі, якія перадаюць светлавую інфармацыю ў заднюю частку нашага вока. Сам працэс развіцця блізарукасці ў воку не зусім зразумелы, але вядома, што для правільнага развіцця нашага зроку нам неабходна развіваць і практыкаваць зрок як на блізкую, так і на далёкую адлегласць.

У гэтым сэнсе здаецца лагічным падазраваць, што пастаяннае знаходжанне перад экранамі з ранняга ўзросту ў той час, калі вока яшчэ развіваецца, можа спрыяць міяпіі. Аднак даных для такой высновы насамрэч недастаткова.

Стомленасць вачэй

Ніхто не аспрэчвае, што празмернае выкарыстанне экранаў выклікае «стомленасць вачэй», таксама вядомую як «камп’ютарны сіндром»: пачырваненне і сверб у вачах, сухасць ці, наадварот, пастаянная слёзацечнасць, галаўны боль і г. д. Гэта адбываецца таму, што калі мы глядзім на экран, то менш міргаем (несвядома), доўга глядзім на пэўны пункт (часта пад неадпаведным вуглом) і падвяргаем сябе ўздзеянню празмернай яркасці экранаў.

Што мы можам зрабіць, каб змагацца з гэтым? Найлепшая рэкамендацыя для памяншэння прыкмет стомленасці вачэй — гэта часта міргаць і рабіць перапынкі, прытрымліваючыся правіла 20/20/20. Іншымі словамі, кожныя 20 хвілін рабіце 20-секундны перапынак, падчас якога паглядзіце ўдалечыню і паспрабуйце засяродзіцца на аб'екце на адлегласці каля шасці метраў. Можна таксама глядзець і праз акно, галоўнае — каб зрок сфакусаваўся на аб’екце на адлегласці.

Недахоп святла як адзін з галоўных фактараў

Дзеці, якія шмат чытаюць (як на паперы, так і на лічбавым экране), звычайна менш падвяргаюцца ўздзеянню сонечнага святла цягам дня. І нядаўна было даказана, што існуе ўзаемасувязь паміж блізарукасцю і недахопам сонечнага святла.

Падобна на тое, што сонечнае выпраменьванне (асабліва высокаэнергетычнае, як сіняе і фіялетавае святло) стымулюе выкід дафаміну (важнага нейрамедыятару) спецыяльнымі клеткамі сятчаткі. Гэта стрымлівае рост вока, што дазваляе пазбегнуць вышэй згаданага тыповага падаўжэння вока, якое прыводзіць да міяпіі.

Ёсць таксама і эксперыментальныя даныя, якія паказваюць, што ў розных відаў жывёл, у тым ліку ў малпаў, уздзеянне высокаэнергетычнага фіялетавага святла можа абараняць ад развіцця блізарукасці.

Такім чынам, усе прыкметы паказваюць на тое, што ні кнігі, ні электронныя прылады непасрэдна не вінаватыя ў павелічэнні колькасці выпадкаў блізарукасці ва ўсім свеце. Яны толькі сталі саўдзельнікамі гэтай з'явы, бо з-за іх дзеці менш бываюць на сонцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы6

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі42

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

«Напішы «календула» або «багун» — будзе тое ж самае». Які смак у беларускага валошкавага квасу, у якім зусім няма валошак?3

Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў3

Федэральны суд ЗША прыпыніў тарыфы Трампа і забараніў уводзіць новыя. У Белым доме назвалі гэта «нязначнай перашкодай»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы6

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць