Грамадства

Еўрапейскія дыпламаты прыехалі да будынка суда, дзе судзяць Ніну Багінскую

Еўрапейскія дыпламаты прыехалі сёння, 30 мая, да будынка суда Савецкага раёна Мінска, дзе сёння судзяць 78-гадовую Ніну Багінскую.

Фота: Пасольства Германіі ў Беларусі

«Сёння ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачанні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя. Прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі сёння ў час слухання прыехалі да будынку суда, каб выразіць салідарнасць з Нінай Багінскай», — гаворыцца на старонцы Пасольства Германіі ў Беларусі.

Ніне Багінскай ствяць у віну артыкул342 ч. 2 (неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў), а аснову абвінавачання складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

78-гадовую Ніну Багінскую затрымлівалі дзясяткі разоў. З-за шматлікіх штрафаў у жанчыны адабралі лецішча і зямельны надзел, а пенсію яна гадамі атрымлівае не ў поўным аб'ёме.

Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым медычным лекаванні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сурʼёзная небяспека.

Жанчыне пагражае да трох гадоў зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць