Грамадства

Былога журналіста з «Першага рэгіёна» не выпусцілі з Беларусі. Штрафаў ці запазычанасцяў у яго не было

Беларускія памежнікі паведамілі былому журналісту інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» Сяргею Гардзіевічу, што яму забаронены выезд за мяжу і паставілі ў пашпарт адпаведны штамп, піша БАЖ.

Сяргей Гардзіевіч раней працаваў у інтэрнэт-выданні «Першы рэгіён», а летам 2021 года быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і публічнай абразе «прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368 КК).

Сам Сяргей Гардзіевіч у судзе віну не прызнаў і адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №17 у Шклове. Летась у кастрычніку былы журналіст выйшаў на волю, а ў лістападзе 2022 года ён трапіў у «спіс экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных спраў.

Сёлета Сяргей Гардзіевіч атрымаў візу і ў сакавіку вырашыў з'ездзіць у Літву, аднак паездка атрымалася няўдалай.

«Я адчуў нешта нядобрае, калі памежніца вельмі доўга разглядала мой пашпарт. У выніку яна патэлефанавала, і прыйшоў яе начальнік», — распавёў Сяргей Гардзіевіч выданню «Ганцавіцкі час».

Памежнікі паведамілі Гардзіевічу, што яму забаронены выезд за мяжу і паставілі ў пашпарт адпаведны штамп. Падчас гэтага разбіральніцтва аўтамабіль папрасілі адагнаць на спецыяльную стаянку, дзе заблакавалі адмысловымі агароджамі. Пазней аўто разблакавалі, і Сяргей мусіў пакінуць пункт памежнага пропуску ў зваротным напрамку.

«Я спрабаваў дабіцца, каб вярнулі грошы, што былі выплачаныя як зборы за перасячэнне мяжы, але памежнікі развялі рукамі: маўляў, грошы ў вас не бралі, едзьце ў банк», — кажа Сяргей Гардзіевіч.

Былы журналіст распавёў, што не мае ніякіх нявыплачаных штрафаў. Пасля адбыцця пакарання ў калоніі новых запазычанасцяў таксама не было. Таму цяпер Сяргей Гардзіевіч накіраваў скаргі ў пракуратуру і Следчы камітэт, каб даведацца прычыны забароны на выезд за мяжу.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць