Здарэнні

Як жыхары вёскі ў Крычаўскім раёне прытулілі на зіму бусла 

У вёсцы Канцы Крычаўскага раёна ў куратніку ўжо чатыры месяцы жыве незвычайны пастаялец — бусел. З нейкай прычыны птушка не паляцела зімаваць у вырай і ледзь не замерзла пад снегам у лістападзе, піша Mogilev.online.

Той самы бусел. Фота: sb.by

Мясцовыя жыхары не засталіся абыякавымі: Галіна пасяліла птушку ў сваім куратніку, а карміць і даглядаць гадаванца дапамагае ўся акруга. Назвалі бусла Бусяй.

Галіна распавядае, што на дзень птушцы трэба прыкладна паўкілаграма корму. Акрамя мойвы і кількі, Буся вельмі любіць мяса, сэрца, ныркі, печань і іншыя субпрадукты.

З прыходам цяпла бусла хочуць выпусціць на волю. Усё ж такі дзікая птушка павінна жыць у прыродзе, лічаць мясцовыя жыхары. 

Чытайце таксама:

На Палессі ўзялі пад ахову месца рассялення чорнага бусла

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Энергетыкі паставілі на апорах лэп больш за 200 платформаў для буслянак

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць