Французскія веласіпедысты стварылі найбуйнейшую ў свеце GPS-выяву ў выглядзе дыназаўра
5 лістапада 2022 года Фларан Арно, Франк Дэлорм, Максім Бругер і Нікаля Менье зладзілі самы вялікі дыстанцыйны камандны прабег на ровары — 1025 км. Яны правялі ў дарозе 43 гадзіны і 47 хвілін.

Веласіпедысты падчас гэтай сваёй дарогі «намалявалі» велацыраптара. Чаму яго? Бо гэта гульня слоў: ровар па-французску — vélo.
Сваім рэкордам каманда спадзяецца павысіць дасведчанасць грамадства пра змяненне клімату і заахвоціць больш людзей ездзіць на ровары.
Каментары