Вайна

Камандуючы Сухапутнымі войскамі наведаў бахмуцкі напрамак і паведаміў пра «некалькі рашэнняў»

Гэтыя рашэнні накіраваныя на забеспячэнне эфектыўнай абароны і нанясенне максімальных страт праціўніку.

Аляксандр Сырскі з падначаленымі. Фота: тэлеграм-канал А. Сырскага

Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі прыехаў з праверкай на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на бахмуцкім напрамку, паведамляе РБК-Украіна.

«Прыехаў да нашых воінаў, якія выконваюць баявыя задачы на бахмуцкім напрамку», — распавёў ён.

Ён паведаміў, што разам з камандзірамі яны прынялі «шэраг неабходных рашэнняў», накіраваных на «забеспячэнне эфектыўнай абароны і нанясенне максімальных страт праціўніку». 

«Пагутарылі з абаронцамі Усходняга фронту. У цэнтры ўвагі пастаянна павінны быць людзі, ад салдата да камбрыга. Ніхто не павінен застацца ўбаку, бо менавіта дзякуючы іх самаахвярнасці і прафесіяналізму Бахмут трымаецца», — дадаў Сырскі.

Як сцвярджае РБК-Украіна, Масква паставіла сабе чарговы дэдлайн акупацыі Бахмута — 9 мая. А потым, паводле адной з версій, Уладзімір Пуцін можа абвясціць на гэтай «пераможнай ноце» аб заканчэнні вайны: маўляў, «усе мэты СВА выкананыя, украінская армія разбітая».

Чытаць таксама:

ЗША: Са снежня на вайне ва Украіне загінулі 20 тысяч расіянаў, многія з іх — у Бахмуце

«Больш, чым войска Чэхіі або Венгрыі». УСУ распавялі, колькі расіян ваюе пад Бахмутам

Камандуючы Усходняй групоўкай войск УСУ патлумачыў, чаму яны працягваюць утрымліваць Бахмут

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых12

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых12

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць