Улада33

Euobserver: Еўракамісія распрацавала план паляпшэння адносінаў з Беларуссю

Ён можа быць рэалізаваны ў выпадку, калі на выбарах не будзе грубых парушэнняў.

Ён можа быць рэалізаваны ў выпадку, калі на выбарах не будзе грубых парушэнняў.

Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка і 35 яго цяперашніх і былых падначаленых па-ранейшаму змогуць падарожнічаць па ЕС, паводле новых санкцый. Але пяць вядомых наменклатуршчыкаў застаюцца персонамі нон-грата.

Дыпламаты ЕС дамовіліся наконт мераў і суправаджальнага камюніке ў Брусэлі ў чацвер (21 кастрычніка) з міністрамі замежных справаў, якія ўхваляць пастанову ў сталіцы ЕС у панядзелак.

У камюніке паведамляецца: «Рада пацвярджае важнасць крытычнага ўзаемадзеяння ЕС з Беларуссю і неабходнасць працягу на высокім узроўні палітычнага дыялогу паміж ЕС і Беларуссю як спосабу ўмацавання ўзаемапаразумення і стварэння магчымасці для вырашэння пытанняў, якія выклікаюць заклапочанасць».

У дакуменце выказваецца «глыбокае шкадаванне» пра «адсутнасць прагрэсу» ў Беларусі ў такіх пытаннях, як верхавенства закона, правы чалавека, свабода слова, свабода аб’яднанняў і свабода сходаў.

На блізкіх прэзідэнцкіх выбарах у снежні дакумент «заклікае беларускія ўлады правесці выбары [у адпаведнасці] з міжнароднымі нормамі і стандартамі» і «вітае» запрашэнне ў Мінск заходніх назіральнікаў.

Пад “крытычным узаемадзеяннем" адны дыпламаты маюць на ўвазе тое, што ЕС крытычна (нават негатыўна) ставіцца да палітычнай сітуацыі ў краіне. Іншыя разумеюць гэта так, што адносіны Беларусі і Еўрасаюза знаходзяцца на крытычным этапе, бо выбары будуць тым вырашальным момантам, які акрэсліць характар новых сувязяў.

Еўрапейская камісія распрацавала праект так званага сумеснага прамежкавага плану (Joint Interim Plan) для Беларусі — 20-старонкавы пералік рэформаў, якія варта ажыццявіць на працягу наступных трох-пяці гадоў. У выпадку згоды Беларусі з рэкамендацыямі план можа быць уведзены пасля выбараў, калі не будзе грубых парушэнняў,

такіх як масавыя затрыманні або збіццё людзей.

Гэты крок стаў бы палітычным водападзелам і паставіў бы Беларусь на адзін узровень з прыязнымі да ЕС постсавецкімі краінамі, такімі як Грузія, Малдова і Украіна.

ЕС падоўжыў забарону на ўезд для кожнага з 41 чалавека ў сваім спісе да 31 кастрычніка 2011. Пасля ў дачыненні 36 чалавек мараторый будзе зняты, неўязнымі застануцца пяць асобаў.

Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з фальсіфікацыямі на выбарах і рэпрэсіямі супраць мірных дэманстрантаў падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе.

Некаторыя санкцыі за апошнія 5 гадоў захавалі толькі сімвалічнае значэнне, іншыя ж засталіся значнымі.

З пяці асобаў, якія па-ранейшаму падпадаюць пад санкцыі, двое — Юры Падабед (былы начальнік мінскага АМАПа) і Юры Сівакоў (былы міністр унутраных справаў) — страцілі свае пасады і ласку прэзідэнта. Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных справаў) пасаду страціў, але, як кажуць, застаўся блізкі да Лукашэнкі. Віктар Шэйман (былы генеральны пракурор) — цяпер памочнік прэзідэнта  і адказвае за беларуска-венесуэльскія адносіны. Лідзія Ярмошына па-ранейшаму з’яўляецца кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Многія з астатніх 36 чалавек ужо не пры ўладзе. Адна з ключавых фігураў, Сцяпан Сухарэнка, былы кіраўнік КДБ, быў зняты з пасады і прызначаны амбасадарам у Арменіі. Некаторыя іншыя, у тым ліку Мікалай Лазавік (сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі), Наталля Пяткевіч (намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі) і Аляксандр Зімоўскі (кіраўнік дзяржаўнага тэлебачання і радыё) застаюцца актыўнымі і ўплывовымі.

ЕС абгрунтоўвае такі падзел спісу неабходнасцю падтрымкі замежнай палітыкі ЕС і ўсталявання больш цесных сувязяў.
Але саступкі немагчымыя ў маральным плане. Дыпламаты ЕС, грунтуючыся на інфармацыі дакладу Рады Еўропы 2004 года, лічаць, што Віктар Шэйман персанальна адказны за знікненне і смерць чатырох дысідэнтаў, якія зніклі ў перыяд паміж 1999 і 2004 гадамі.

Некаторыя дыпламаты прызнаюць, што меркаваныя забойствы не маглі быць здзейсненыя без дазволу Лукашэнкі, але кажуць, што ў Мінску больш няма з кім абмяркоўваць рэформы.

Тым не менш, Дзмітрый Паўлічэнка, былы афіцэр службы бяспекі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, які таксама абвінавачваўся ў злачынствах у расследаванні Рады Еўропы, трапіў у лік 36 асобаў, вызваленых ад санкцый.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць