Ад рэдакцыі8181

На патрабаванне КДБ «Наша Ніва» выдаліла з сайта відэа сцэн пасля тэракту

Супрацоўнікі спецслужб прыйшлі, каб у рамках крымінальнай справы, заведзенай па факце падзей у метро, выняць (г.зн. скапіяваць) у НН фота- і відэаматэрыялы, якія тычацца ўчарашніх падзей.

Чатыры супрацоўнікі КДБ з’явіліся ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» прыкладна, а 10.00, 12 красавіка, у суправаджэнні двух міліцыянтаў і двух панятых.

У Рэдакцыі і ў гэты час знаходзіліся 9 супрацоўнікаў.

Адзін з кадэбістаў паведаміў, што ў КДБ «ёсць пытанні» да матэрыялаў, змешчаных у НН.

Супрацоўнікі спецслужб прыйшлі, каб у рамках крымінальнай справы, заведзенай па факце падзей у метро, выняць (г.зн. скапіяваць) фота- і відэаматэрыялы, якія тычацца ўчарашніх падзей.

Таксама на іх запатрабаванне з сайта было выдаленае відэа, зробленае ўчора каля метро «Кастрычніцкая» аператарамі НН.

Рэдакцыйныя камп’ютары не забралі.

Усяго супрацоўнікі КДБ знаходзіліся ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» каля гадзіны.

З галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко ўзятая падпіска пра неразгалошванне зместу гутаркі.

Супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна.

  • * *

Сайт працаваў у рэжыме перагрузкі праз надзвычайную колькасць наведванняў.

Праз вялікую колькасць клікаў сайт НН вымушаны працаваць у тэкставай версіі.

Каментары81

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць